Няпросты лёс — выхоўваць дзіця-інваліда

У аддзяленні дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і пажылых людзей прайшла святочная сустрэча. Моладзь і людзей старэйшага пакалення яна аб’яднала жаданнем сказаць добрыя словы ў адрас жанчын, якім выпаў няпросты лёс — выхоўваць дзіця-інваліда.

Для сваіх самых да­рагіх, самых цярплівых і клапатлівых матуль выхаванцы аддзялення ра­зам са сваімі кіраўнікамі падрыхтавалі вялікую канцэртную праграму. Песнямі і вершамі яны малявалі партрэт жанчыны. Як заўсёды, цудоўна выконвалі песні Соня Ігнацюк і Андрэй Кацёл, іх дружна падтрымлівалі, стварыўшы імправізаваны аркестр,  хлопцы і дзяўчаты з агіттэатра «Дзеці сонца». Цёплыя вершы, прысвечаныя жанчынам, чыталі Кацярына Крэмянная, Святлана Завадская, Андрэй Крэнь. А Крысціна Гаргун разам з мамай праспявалі дуэтам народную песню. Назіраючы за тым, як з дапамогай музыкі, зносін з іншымі “асаблівымі” маладымі людзьмі іх дзеці змяніліся, мамы з цёплымі словамі звярталіся да спецыялістаў аддзялення, выказваючы падзяку тэрытарыяльнаму цэнтру за падтрымку і дапамогу.

Акрамя музычных сюр­прызаў, гасцям падрых­та­валі ў аддзяленні і па­­дарункі. Усе мамы атрымалі букеты кветак і зробленыя рукамі іх дзяцей сувеніры. А яшчэ ўсіх чакала чаяпіцце і цёплая шчырая размова.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий