Победа в международном конкурсе «Кубок Дружбы» воспитанников Малоритской ДШИ

Сваімі чарговымі поспехамі парадавалі выхаванцы тэатральнага аддзялення (настаўніца Вольга Краско) Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Некалькі вучняў нядаўна дэманстравала сваё майстэрства на міжнародным фестывалі-конкурсе творчасці “Кубак Дружбы-2018”, які праходзіў у Магілёве. Яны ўдала выступілі ў намінацыі “Мастацкае чытанне” гэтага творчага спаборніцтва.


Дыпломамі лаўрэата І ступені ўзнагароджаны выступленні Аляксея Анта­новіча (А.Шыпілаў “Праўдзівая гісторыя”, узроставая катэгорыя 8-9 гадоў), дуэта ў складзе Ганны Заруцкай і Карыны Алесік (“Жыццё кошкі” невядомага аўтара, узроставая катэгорыя 8-9 гадоў), Веранікі Крэйдзіч (А.Логінаў “Маналог старой парты”, узроста­вая катэгорыя 8-9 гадоў), Лізаветы Патапчук (А.Уса­чоў “Салідная дама”, узроставая катэгорыя 5-7 гадоў). Па выніках творчага спаборніцтва дыпломамі дыпламантаў адзначаны выступленні Эвеліны Гусевай (Э.Асадаў “Трусіха”, узроставая катэгорыя 14-15 гадоў), і Івана Марчука (В.Драгунскі “Калі б я быў дарослым”, узроставая катэгорыя 10-11 гадоў).
Тэатральнае аддзяленне ў Маларыцкай школе мастацтваў працуе з верасня 2011 года. Яго вучні пастаянна дэманструюць сваё мастацкае майстэрства і атрымаліваюць узнагароды. Цяпер у іх скарбонцы творчых дасягненняў амаль 30 дыпломаў, грамат, падзяк рознага ўзроўню.
Між іншым, у трох класах аддзялення навучаецца 24 чалавекі ва ўзросце ад 7 па 15 гадоў, яшчэ 11 – наведвае падрыхтоўчае аддзяленне.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


биологический микроскоп

http://best-mining.com.ua

подробнее