Амаль 30 гадоў разам Галіна і Мікалай Дацыкі з Радзежа

Амаль трыццаць гадоў ідуць па жыцці разам Галіна і Мікалай Дацыкі (на здымку). Дарэчы, яны не толькі муж і жонка, але яшчэ і калегі. Абое не адзін год рупяцца прадаўцамі ў прадуктовым магазіне № 86, што ў Радзежы. Галіна Георгіеўна ў спажыўкааперацыі працуе 33 гады, Мікалай Андрэевіч крыху менш – 29 гадоў.

          — Тое, што мы і дома, і на працы заўсёды разам ніякім чынам не адбіваецца на нашых сямейных узаемаадносінах, — усміхаючыся гаворыць Галіна Георгіеўна. – У наступным годзе будзем адзначаць жамчужнае вяселле. У нас трое ужо дарослых дзяцей і сямёра ўнукаў. Самаму малодшаму – Мікітачцы – споўнілася толькі 8 месяцаў. Трымаем гаспадарку. Па сённяшніх мерках не малую: маем каня, кароўку, парсючкоў гадуем, разводзім на падворку птушку. У вёсцы без жыўнасці ніяк не абысціся ды і дзеткам патрэбна дапамагчы, унукаў на ногі паставіць.
          Галіна Георгіеўна – загадчыца магазіна, а Мікалай Андрэевіч яе правая рука. Ён ветліва і ўвішна абслугоўвае пакупнікоў, з кожным паразмаўляе, пацікавіцца, як жыццё-быццё. А як жа інакш? У вёсцы кожны адзін аднаго ведае. Ды і дзе даведацца пра мясцовыя навіны, як не ў краме! У прадуктовым магазіне заўсёды ёсць пакупнікі. Асартымент тавараў тут досыць разнастайны, бяры што жадаеш: каўбасы розных гатункаў, малочная прадукцыя, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы. Напярэдадні 8 Сакавіка завезлі кветкі – цюльпаны. Адным словам, давай толькі грошы.
         – Сёння ў нас хлебны дзень, — тлумачыць Галіна Дацык. – Хлебабулачную прадукцыю звычайна прывозяць у першай палове дня. Людзі ў асноўным купляюць прадукты першай неабходнасці: хлеб, малочныя вырабы, каўбасу. Прымаем і заказы ад насельніцтва. Напрыклад, напярэдадні Дня жанчын шмат было заказаў на торты.
         Галіна Георгіеўна адзначае, што выручка невялікая, каля 8-9 тысячрублёў штомесяц. Зрэшты, і гэта добра, улічваючы, што ў вёсцы з колькасцю насельніцтва каля 400 чалавек працуюць яшчэ тры гандлёвыя аб’екты.
Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://avrora-trans.com

https://renesans-centr.kiev.ua

optiontradingstrategies.net/binary-options-strategies/