Сюрпрыз ад Марыі Рэмко з Маларыты

Марыя Рэмко – вучаніца 9 “Б” класа СШ №2. У вольны час яна займаецца спортам: бегае, наведвае трэнажорную залу… А яшчэ Марыя любіць маляваць. Малюнкі дзяўчыны цяпер можна ўбачыць у фае дзіцячай бібліятэкі. Тут нядаўна адкрылася выстава яе работ “Мая творчасць”.

–Я малюю з дзяцінства, – гаворыць Марыя. – Гэта маё сур’ёзнае захапленне, якое, думаю, стане сэнсам жыцця. Пасля заканчэння сярэдняй школы планую паступаць на псіхолага-педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, каб набыць спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы”.
Ужо пяты год дзяўчына наведвае выяўленчае аддзяленне Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. На занятках настаўніцы Інесы Гаўрылюк тры разы на тыдзень яна атрымлівае новыя веды па мастацтве і культуры, далучаецца да чароўнага свету пэндзля і фарбаў. Малюе Марыя не толькі на занятках, але і дома.
–Пра тое, каб я наведвала выяўленчае аддзяленне школы мастацтваў, марыла мая мама, – кажа дзяўчына. – Аднак так склалася, што прывяла вучыцца “на мастака” бабуля Яніна Максімаўна. Між іншым, мой дзядуля Васіль таксама меў задаткі да малявання. Хоць вядомым мастаком ён і не стаў, але многія захапляліся яго творчасцю.


Марыі падабаецца маляваць акварэльнымі фарбамі і гуашшу, працаваць акрылам у накірунку поп-арт і графіці. Яна спрабуе маляваць і масціхінам – спецыяльным інструментам, які выглядае як лапатка ці шпаталь са сталі, што лёгка гнецца. Маляванне масціхінам дае магчымасць стварыць рэльефныя фігуры, яркія вобразы, але пры гэтым не дэталізуе аб’екты. Найчасцей дзяўчына аддае перавагу маляванню партрэтаў як знаёмых, так і незнаёмых людзей па фотаздымках і з натуры. На выставе якраз і прадстаўлены такія работы.
–Спачатку я збірала свае малюнкі, а пасля пачала іх раздаваць знаёмым. На дні нараджэння аднакласнікаў таксама малявала партрэты, а потым іх дарыла. Над кожным малюнкам цяпер працую не менш за 4 гадзіны. Спачатку раблю накіды, а затым “чарую” фарбамі.
–Марыя, а якая ў цябе мара як мастака?
–Напісаць шмат карцін для персанальнай выставы, якую можна будзе арганізаваць, напрыклад, у абласным цэнтры. А яшчэ, калі атрымаецца, хочацца адкрыць салон-магазін па продажы сваіх жывапісных работ і работ іншых мастакоў.
* * *
Таццяна Крысіна, загадчыца дзіцячай бібліятэкі, паведаміла, што Марыі выставай сваіх работ “Мая творчасць” хацела зрабіць прыемны сюрпрыз сваёй маме Ульяне Васільеўне Рэмко. Думаецца, што дзяўчыне гэта ўдалося.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


Столярный верстак детальнее на сайте.
7541.maxformer.com

トピックの詳細 xn--48jm9l298kilg8rghvi.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!