У Маларыце пабывалі прадстаўнікі сістэм адукацыі Венгрыі і Чарнагорыі

Нядаўна ў Брэсце прайшла V Міжнародная канферэнцыя педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі “Ад інтэграцыі да інклюзіі”, якая была прымеркавана да 25-годдзя ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі”.

Па-за межамі работы кан­ферэнцыі ў Маларыце пабывалі прадстаўнікі сістэмы адукацыі Венгрыі і Чарнагорыі. Замежныя госці па­бы­валі ў ГДК, раённым цэнтры народнай творчасці. Больш дэталёва венгры па­знаёміліся з нашай сістэмай адукацыі, яе асаблівасцямі падчас наведвання прафе­сійнага ліцэя, раённай гімназіі і дзіцячай школы мастацтваў.

Ужо не адзін год Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці наладжвае міжна­род­ныя сувязі. Асабліва выніковымі яны з’яў­ляюцца са спар­тыўным аб’яднаннем імя Етвыша з Дэбрэцэна (Венгрыя). Між іншым, цяпер рэалізуецца за­ключаная дамова аб супрацоўніцтве паміж прафліцэем і спартыўным аб’яд­наннем імя Етвыша на 2016 – 2019 гады, а таксама з Таварыствам Роўныя Магчымасці (г.Ньірбатор) і Стара­выжэўскім пра­фе­сійным ліцэем (Валынская воб­ласць).

 Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Добавить комментарий


https://topobzor.info

источник fashioncarpet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!