ЗАСЕКІ ДЛЯ АГАРОДНІНЫ

Вось ужо колькі гадоў запар у СВК “Дарапеевічы” вырошчваюць цыбулю – гаспадарка ўваходзіць у дзяржаўную праграму “Цыбуля”. Працаваць з гэтай культурай тут навучыліся – атрымліваюць нядрэнныя ўраджаі яе, ды і не стратная яна. Але ж вырасціць адно, а захаваць – зусім іншае. Былі гады, калі палову ўраджаю, які згніў, даводзілася выкідваць.  Летась сельгаскааператыў уключылі ў праграму “Бульбаводства”. На 100 гектарах садзяць сёлета бульбу. А гэта таксама культура, якая патрабуе добрага, з усімі тэхналагічнымі патрабаваннямі  захоўвання. Адным словам, неабходнасць мець сваё сховішча востра наспела.
І вось летась праблему захоўвання гародніны ўдалося вырашыць, калі на тэрыторыі гаспадаркі з’явілася гароднінасховішча ёмістасцю на паўтары тысячы тон. Цяпер тут ёсць дзе размясціць вырашчаны ўраджай агародніны, каб потым на працягу асенне-зімова-вясенніх месяцаў прадаваць яго спажыўцам, а таксама захоўваць і насенны матэрыял. Дзякуючы намаганням кіраўніка, з’явіўся гэты аб’ект. Устаноўлены тут выцяжная вентыляцыя, каларыферы. Работай усяго абсталявання кіруе камп’ютар прама з дыспетчарскай, што знаходзіцца побач.
— У леташнім  сезоне  мы заклалі ў засекі 350 тон бульбы, 270 – цыбулі, якой гандлявалі ўсю зіму, а таксама 400 тон паўцукровых буракоў, — расказваў намеснік старшыні СВК “Дарапеевічы” Іван Здановіч. – Зразумела, умовы захоўвання прадукцыі ў засеках не тыя, што, скажам, у буртах.
Побач са сховішчам яшчэ адзін аб’ект дабудоўваецца – павець для часовага захоўвання агародніны. Прама з поля яе прывязуць сюды, тут перабяруць, адсартуюць і чыстую закладуць у сховішча.
У гэтыя дні ў сховішчы ідуць работы па пераборцы бульбы, на якіх заняты паляводы (на здымках). А тым часам дарапеевіцкія палі засяваюцца цыбуляй і бульбай.
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.djahostel.com.ua

женские кошельки
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!