Бібіятэкары Маларытчыны — пераможцы абласнога туру рэспубліканскага конкурсу

Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма стала пераможцай абласнога туру XXVI рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” сярод гарадскіх і раённых бібліятэк. Лепшай яна была прызнана за плённую пошукавую і даследчую працу па вывучэнні і захаванні культурнай спадчыны Маларыцкага раёна, сістэматызацыю назапашанага этнаграфічнага матэрыялу, а таксама яго папулярызацыю сярод шырокага кола насельніцтва.

фото http://www.maloritalib.by

На конкурс быў прадстаўлены электронны рэсурс “Фальклорна-этнаграфічная энцыклапедыя Маларытчыны” (на двух DVD-дысках). Яго распрацоўшчыкам з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу (загадчыца Галіна Кучына).

У конкурснай рабоце сабрана і сіс­тэ­матызавана каля 250 крыніц і каля 100 фатаграфій. Электронны рэсурс змяшчае звесткі аб звычаях, працы і побыце, буднях і святах, жыллі і адзенні жыхароў Маларытчыны, а таксама – фальклор на мове той мясцовасці, дзе быў запісаны… Энцыклапедыя складаецца з 8 раздзелаў: “Каляндарныя абрады”, “Сямейна-бытавыя абрады”, “Фальклор”, “Музычныя інструменты”, “Традыцыйнае адзенне”, “Прыстасаванні (прылады) сялянскай працы”, “Промыслы”, “Абрадавыя стравы”.

Пазнаёміцца з “Фальклорна-этнаграфічнай энцыклапедыяй Маларытчыны” можна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Мікалай Навумчык 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.