За 10 последних лет в Малоритском районе родилось 37 двойняшек

За апошнія 10 гадоў — з 1 студзеня 2008 года па 28 лютага 2018 года — органамі загса Маларыцкага раёна зарэгістравана 37 двойняў (аддзелам загса райвыканкама – 19; сельвыканкамамі раёна 18: 5 — Чарнянскім, 4 – Олтушскім, 3 – Маларыцкім (у 2013 годзе Маларыцкі сельсавет быў ліквідаваны), 2 – Хаціслаўскім, па адной – Лукаўскім, Вялікарыцкім, Макранскім і Гвозніцкім).

У двойнях нарадзілася 45 хлопчыкаў і 29 дзяўчынак. 11 сем’ям бусел прынёс адразу хлопчыка і дзяўчынку, у 17 двойнях нарадзіліся два хлопчыкі, у 9  — дзве дзяўчынкі. У адзінаццаці сем’ях нованароджаныя двайняты былі першым і другім дзіцем, у васьмі – другім і трэцім, яшчэ ў васьмі – трэцім і чацвёртым. З нараджэннем двойні пяцёра дзетак стала ў сямі сем’ях. У дзвюх сем’ях двойня – пятае і шостае дзіця, а ў адной нават шостае і сёмае.

Між іншым, летась у раёне зарэгістравана па адной двойні ў Вялікарыцкім і Олтушскім сельвыканкамах. Першая двойня ў гэтым годзе зарэгістравана ў аддзеле загса райвыканкама.

Вось такая цікавая арыфметыка бацькоўскага шчасця.

Наталля КАМЯНЧУК, начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.