Маларыта стала цэнтрам ткацтва Брэстчыны

Маларыта на тры дні стала цэнтрам ткацтва Брэстчыны. І гэта сапраўды ганарова і пачэсна. Каб заслужыць права правесці такое мерапрыемства ў нашым раённым цэнтры, карпатлівая і штодзённая работа аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Маларыцкім раённым цэнтрам народнай творчасці праводзілася не адзін год.

І не проста работа, а работа на вынік, якая ўжо заўважана і адзначана. 20-22 сакавіка на базе раённага цэнтра народнай творчасці прайшлі майстар-класы па ткацтве ў рамках рэалізацыі праекта “Народная творчасць без межаў”, які ўваходзіць у Праграму тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга парт­нёрства Беларусь – Украіна і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Адна з мэт майстар-класаў – знаёмства з адроджанай тэхналогіяй і пашырэнне традыцый рэгіянальнага ткацтва на аснове вопыту Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці.

Паглядзець, што ўжо створана, павучыцца і пераняць вопыт работы прыехалі ткачыхі з Брэста, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаў­скага раёнаў, а таксама з г.Ратна (Украіна).

Падрабязнасці ў райгазеце «» за 24 сакавіка

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.