Падарунак гандбалістам ад «Беларусбанка»

Ахвотна наведваюць секцыі гандболу ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе амаль 200 юных жыхароў горада. У скарбонцы гандбалістаў, трэніруюць якіх Людміла Сезік, Таццяна Малашэнка і Генадзь Рабчынскі, нямала поспехаў. Нядаўна каманда дзяўчынак вярнулася з абласных спаборніцтваў “Імклівы мяч” з пераможным кубкам, а каманда хлопчыкаў заваявала у турніры трэцяе месца.
Цудоўным падарункам для юных спартсменаў стала сучасная спартыўная зала новага ўніверсальнага спартыўнага комплексу. А гэтымі днямі гандбалістаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. З камплектамі спартыўнай формы – прыгожай,  якая пашыта ў нацыянальным стылі і адпавядае ўсім патрабаванням гандбольнай гульні, – прыйшлі работнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Праявіўшы ініцыятыву, яны вырашылі зрабіць дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе свой падарунак.
— Мода на здароўе, — адзначыў, вітаючы юных гандбалістаў і іх трэнераў, дырэктар ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алег Якубчык, — была, ёсць і будзе. Умацаваць свае сілы, сваё здароўе дапамагаюць дзецям спартыўныя секцыі. Вельмі прыемна, што спартыўны комплекс наведвае нямала хлопчыкаў і дзяўчынак.
Абараняць гонар раёна на спартыўных пляцоўках вобласці і рэспублікі, заўважыў ён, юныя спартсмены павінны ў сучаснай спартыўнай форме. І пажадаў, каб лагатып “Беларусбанка”, які нанесены на кожны з 28 гандбольных касцюмаў, заўжды прыносіў удачу.
Працягваючы размову, начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ірына Глушчык падкрэсліла, што ў падарунку, які зрабіў банк гандбалістам, ёсць частка сродкаў і бацькоў юных спартсменаў, і ўвогуле кожнага з маларытчан, хто з’яўляецца кліентам “Беларусбанка”. Спадзяванні на тое, што ініцыятыву калектыву банка падтрымаюць іншыя арганізацыі і прадпрыемствы горада,  выказала спецыяліст па рабоце з персаналам Любоў Алесяюк.
І дырэктар ДзЮСШ Міхаіл Улезла,  і трэнеры каманд,  якія выказалі ўдзячнасць спонсарам, з задавальненнем адзначалі, што юныя гандбалісты з Маларыты будуць выглядаць цяпер лепш за іншыя каманды вобласці,  і запэўнівалі, што ў спартыўных спаборніцтвах гандбольныя каманды будуць дастойна абараняць гонар раёна.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: новую форму гандбалістам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы перадае дырэктар ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алег Якубчык.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.medicaments-24.com

www.topobzor.info

babyforyou.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!