Гульні “ZUBR CUP” у Маларыце

23-25 сакавіка на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна праводзіліся спаборніцтвы дзіцячай гандбольнай лігі “ZUBR CUP”.


       У дадатковым туры сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нара­джэння размяркоўваліся месцы з 9 па 12 сярод гандбольных каманд Лепеля, Ашмян, Баранавіч і Маларыты. Па выніках праведзеных 3 гульняў нашы юныя спарт­смены набралі 2 ачкі: у Лепеля выйгралі з лікам 30:27, а Ашмянам і Баранавічам прайгралі адпаведна з лікам 18:25 і 25:32. У турнірнай табліцы маларытчане замацаваліся на 11 месцы.


      У групе Е праходзіў ІІІ тур спаборніцтваў сярод юнакоў 2006-2007 гадоў нараджэння. За выхад у фінал змагаліся гандбольныя каманды Гродна, Шчучына, Брэста і Маларыты. На жаль, нашы юныя гандбалісты ў фінал чатырох у гэтай узроставай групе не выйшлі. На турніры яны сталі трэцімі, а ў фінал пуцёўку заваявалі каманды, якія занялі І і ІІ месцы. Маларыцкія гандбалісты набралі 2 ачкі. Яны выйгралі ў каманды Шчучына з лікам 25:23, прайгралі – камандам Гродна (29:32) і Брэста (6:20).


         Лепшым бамбардзірам тур­ніру сярод ігракоў 2004-2005 гадоў нараджэння прызнаны маларытчанін Кірыл Рабчынскі, які ў вароты сапернікаў закінуў 29 мячоў. Між іншым, асноўнымі трэнерамі гандбольнай каманды юнакоў 2004-2005 гадоў нара­джэння з’яўляецца Сяргей Крупскі, каманды 2005-2006 гадоў нара­джэння – Аліна Шчарбук.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


там topobzor.info

посмотреть citroen.niko.ua

обращайтесь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!