Агульны боль: маларытчане ўшанавалі памяць загінуўшых у Кемерава

Маларыту і Кемерава  раздзяляюць тысячы кіламетраў. Але трагедыя, якая адбылася ў гэтым расійскім горадзе і забрала  64 жыцці, аб’яднала і вострым болем адгукнулася ў сэрцах маларытчан.

Своеасаблівая акцыя памяці па тых, хто загінуў у ГЦ “Зімовая вішня”, у сераду сабрала ў гарадскім парку шмат маларытчан. Многія прыйшлі – цэлымі сем’ямі. У 18.05 адзін  белы шар паляцеў у неба, за ім – другі, трэці… Пасля прысутныя амаль адначасова выпусцілі з рук шары. Падтрымка чужога гора і маўклівае адзінства…

Паведамленне аб акцыі было распаўсюджана ў сацыяльных сетках, а затым падтрымана многімі маларытчанамі.

Мікалай НАВУМЧЫК. Фота аўтара

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.