20 апреля Дмитрий Свищёв зажжёт в Малорите по полной!

Наш прыгожы, маленькі край – Маларытчына – багаты на таленавітых людзей: паэтаў, майстроў, спевакоў, музыкантаў. У сузор’і талентаў баяніст Дзмітрый Свішчоў – яркая зорка на небасхіле творчасці.

20 красавіка ў ГДК пройдзе дзвюхгадзінны канцэрт Дзмітрыя Свішчова “Вечны рух”. Эстраднае шоу прымеркавана да 25-годдзя яго канцэртнай дзейнасці. У канцэртнай праграме прымуць удзел сябры Дзмітрыя Аляксандравіча, аднадумцы, паплечнікі і калегі: народны аркестр народных інструментаў Ма­ларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, вакальная група “Акалада” (г.Маларыта, кіраўнік Алена Свішчова),  кампазітар і выканаўца Аляксандр Крываносаў (г.Брэст), ансамбль цыганскай песні “Отрада” (г.Брэст), шоумен,  вядучы тэлеканала “БТ-4”, спявак Ігар Пашэчка (г.Брэст), а таксама Крысціна Булатава, Святлана Пятручык і ансамбль танца “Задорный каблучок”,  іншыя.

Дзмітрый Свішчоў нарадзіўся і вырас у Брэсце.

–Я,  напэўна,  раней навучыўся іграць на баяне, чым гаварыць, – усміхаецца Дзмітрый Аляксандравіч. – Шмат вольнага часу праводзіў з музычным інструментам. Не адно школьнае мерапрыемства не абыходзілася без мяне. 

З дзяцінства юнак толькі і марыў, што будзе музыкантам. Каб стаць віртуозам, закончыў музычную школу, потым – Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы. На першае месца працы быў размеркаваны салістам ва ўзорна-паказальны аркестр пагранічнай службы РБ (г.Брэст). Адначасова  працаваў ў Брэсцкай абласной філармоніі. Пасля закончыў яшчэ і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе “Баян”.

–Пазней так склаліся абставіны, што пераехаў жыць у Маларыту, – кажа Дзмітрый Аляксандравіч. – Тут уладкаваўся на працу ў дзіцячую школу мастацтваў. З верасня 2013 года з’яўляюся дырыжорам народнага аркестра народных інструментаў. Я не толькі аранжырую, інструменцірую, але і перакладаю для свайго калектыву музычныя творы, апрацоўваю іх.

Каб дасягнуць любога выніку, неабходна працаваць мэтанакіравана і штодзень. Таму мы рэпеціруем па групах, адшліфоўваючы сваё майстэрства. Два разы на тыдзень праводзім агульныя заняткі для ўсяго аркестра, разам працуем над канцэртным гучаннем музычных твораў. Штогод калектыў абнаўляецца маладымі спецыялістамі, якія хутка ўліваюцца ў яго склад.

Дзмітрый Свішчоў цяпер – баяніст-віртуоз, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, чатырохразовы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі,  удзельнік больш чым тысячы канцэртаў. За час сваёй творчай дзейнасці ён выступаў з канцэртамі ў Расіі, Літве, Германіі, Польшчы, Францыі,  Італіі, Славакіі,  Даніі,  Аўстрыі і нават у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Кітаі. І вось першы вялікі канцэрт у Маларыце.

– Безумоўна, я хвалююся, – гаворыць Дзмітрый Свішчоў. – Даць канцэрт для жыхароў роднага горада –  мая даўняя мара.  Хацелася б парадаваць маларытчан выдатнай музыкай. Канцэрт на сцэне ГДК для мяне – адначасова і ганарова, і адказна. Падчас яго будзе гучаць толькі самае лепшае з таго,  што ёсць у маім рэпертуары і маіх сяброў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


jaamboo.com.ua

progressive.ua

www.adulttorrent.org