Общее дело: сними в Малорите социальный ролик против наркотиков и получи подарок!

З 9 красавіка стартуе раённы конкурс сацыяльных ролікаў, накіраваных на прафілактыку распаўсюджвання наркаманіі. Арганізатарамі яго з’яўляюцца раённы камітэт ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Накіраваны конкурс на папулярызацыю ў мала­дзёжным асяродку здаровага ладу жыцця, фармі­раванне негатыўных адно­сін ў грамадстве да немедыцынскага ўжывання наркотыкаў, інфармаванне насельніцтва аб выніках наркатычнай залежнасці.Удзел у конкурсе могуць прымаць члены ГА “БРСМ” ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама пярвічкі “БРСМ”. Відэаролікі – кароткія фільмы, анімацыю, музычныя кліпы, слайд-шоу і інш. – будуць прымаць у раённым камітэце ГА “БРСМ” да 21 мая г.г. За лепшыя творчыя работы супрацьнаркатычнай накіраванасці пераможцы конкурсу атрымаюць граматы і падарункі.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.