Знай наших! В Малорите готовят будущих IT-специалистов!

 

На базе факультэта  электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта  прайшла IV алімпіяда па праграмаванні для вучняў.  Яе сумесна праводзілі  Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкая абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У другім, вочным туры, прымалі ўдзел вучні, якія паказалі лепшыя вынікі ў завочным туры.

Выдатныя вынікі ў алім­піядзе прадэ­манстравалі вучні Ігара Гардынца, настаўніка інфарматыкі  з Маларыцкай раённай гімназіі. Іван Буглак, вучань 9 “А” класа, узнагароджаны Дыпломам І ступені, Мікіта Нікалаюк, вучань 8 “А” класа, – Дыпломам ІІ ступені, Павел Ярмалюк, вучань 10 “А” класа, –Дыпломам ІІІ ступені.

– Праграмаваннем вучні нашай установы адукацыі займаюцца не адзін год на падтрымліваючых,  стымулюючых і факультатыўных занятках, занятках рэсурснага цэнтра і аб’яд­нання па інтарэсах “Юны праграміст”, – га­во­рыць Ігар  Гардынец. – Многія з іх з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі розных дыстанцыйных інтэрнэт-алімпіяд. Заваяваныя дыпломы – гэта чарговы вынік штодзённай і карпатлівай працы, жаданне стаць лепшым.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.