Алімпійская адукацыя на Маларытчыне

Семінары па развіццю Праграмы алімпійскай адукацыі працягваюць праходзіць у гарадах і раёнах Брэсцкай вобласці. На гэты раз удзельнікаў сустрэчы прымала маларыцкая зямля.
На базе Макранскай сярэдняй школы, дзе дырэктарам Галіна Дар­дзюк, сабраліся намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце Маларыцкага раёна, каб абмеркаваць ход выканання Праграмы алімпійскай адукацыі, расказаць аб праведзенай рабоце і намеціць шляхі далейшага развіцця.
Спачатку ўдзельнікі семінара сталі гасцямі алімпійскага дня, які прайшоў у школе,  і пабывалі на трох адкрытых прадметных уроках – матэматыкі, беларускай і англійскай моў – з алімпійскай тэматыкай. У Макранскай школе навучаецца 100 дзяцей. І, як адзначыла выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтва нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка, вельмі важна, каб навучальныя ўстановы з глыбінкі не заставаліся пабочнымі назіральнікамі ў працэсе алімпійскага руху.
— Алімпійскімі чэмпіёнамі не нараджаюцца – імі становяцца, — сказала ў час гутаркі са школьнікамі Алена Белаконенка. – Маларыцкая зямля выхавала нямала вядомых спартсменаў, сярод якіх алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Леанід Тараненка і сярэбраны прызёр Алімпіяды-80 лёгкаатлет Пётр Пачанчук. Маладое ж пакаленне маларыцкіх алімпійцаў – гэта кандыдат на ўдзел у ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане цяжкаатлетка Ірына Мішчук.
Дзейнасць клубаў “Юны алімпіец”, а ў раёне іх створана 21 і каардынуе работу іх старшыня савета клубаў Васіль Грэбень, якраз і накіравана на тое, каб выхаваць у падрастаючага пакалення матывацыю для заняткаў спортам, прыцягнуць на стадыёны і ў спартыўныя залы.
Калі сустрэча завяршалася,  удзельнікі семінара атрымалі ў падарунак ад Прадстаўніцтва інфармацыйныя плакаты, выпушчаныя да 20-годдзя НАК Беларусі, і “Алімпішкін алфавіт”.
Ірына АЛЬШОВА, прэс-сакратар Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.
НА ЗДЫМКУ: у час семінара ў Макранскай сярэдняй школе.

Добавить комментарий


ремонт квартир под ключ

www.biceps-ua.com

весы лабораторные электронные
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!