ПАПАЎНЯЮЦЦА РАДЫ

ДТСААФ па-сапраўднаму становіцца школай мужнасці і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ знаходзіцца на перадавых пазіцыях сярод раённых арганізацыйных структур.
У перыяд месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечанага 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць прыём у члены ДТСААФ. Напрыклад, у агульнаадукацыйнай гімназіі ў час месячніка прыняты 41 чалавек, у Збуражскай школе – 24. Новым членам ДТСААФ на лінейках школ білеты ўручалі старшыні пярвічных арганізацыйных структур альбо прадстаўнікі ДТСААФ. У СШ № 2, акрамя вучняў, увесь педагагічны калектыў уступіў у рады ДТСААФ, і пярвічка гэтай школы налічвае ўжо 124 чалавекі. У школе ёсць куток ДТСААФ, дзе можна пазнаёміцца з інфармацыяй пра развіццё тэхнічных, ваенна-прыкладных відаў спорту, удзел у падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы і працоўнай дзейнасці і г.д. Яшчэ 4 арганізацыйныя структуры (раённай гімназіі, Олтушскай і Ляхавецкай сярэдніх школ і Мельніцкай базавай) налічваюць колькасць членаў ДТСААФ звыш 50 чалавек. У пярвічках склалася нядрэнная традыцыя правядзення такіх месячнікаў, у ходзе якіх моладзь сустракаецца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачымі, праводзяцца ўрокі мужнасці, тэматычныя вечары, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту, конкурсы, спартакіяды. Варта адзначыць, што гэтыя мерапрыемствы выклікаюць нямала добрых пачуццяў у моладзі.
Валянціна КОЗАК.
НА ЗДЫМКУ: у час уручэння членскіх білетаў у раённай гімназіі.

Добавить комментарий


etalon.com.ua

https://topobzor.info

изготовление сайтов киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!