Прызнанне таленту

Плённа і вынікова працуе УА “Маларыцкая дзяржаўная дзіцячая школа мастацтваў”.
— У абноўленым будынку інакш і нельга, — усміхаецца Ірына Пятрухіна, дырэктар. – У нас зараз створаны ўсе ўмовы для арганізацыі як групавых,  так і індыві­дуальных заняткаў. Таму стараюцца вучні і настаў­нікі. Як  прагназавалі, больш высокаму ўзроўню падрыхтоўкі нашых выхаванцаў да конкурсных выступленняў паспрыяў нядаўна набыты раяль японскай фірмы “К.KAWAI”. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць.
Толькі за апошні ты­дзень выхаванцы школы прынялі ўдзел адразу ў некалькіх творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню, адкуль вярнуліся з узнагародамі.
Заслужана адзначыла журы граматамі за ўдзел у заключным канцэрце VІ абласнога фестывалю дзіцячай фартэпіяннай музыкі, які праходзіў у Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Р.Шырмы, навучэнак дзіцячай школы мастацтваў Вераніку Федарук і Кацярыну Камянецкую (настаўнік па класу фартэпіяна — Маргарыта Мандрова), а таксама Юлію Гадзецкую і Марыю Лямачка (настаўнік Ала Кавалевіч).
Акрамя таго, Кацярына Камянецкая і Марыя Лямачка прынялі ўдзел (30-31 сакавіка) у VІІ рэспубліканскім конкурсе “Маладыя таленты” ў намінацыі “Фартэпіяна” і за віртуозную ігру былі ўзнагароджаны граматамі.
З дыпломам вярнулася Вераніка Федарук з ІІІ адкрытага фестывалю-конкурсу юных піяністаў “Музычныя іскрынкі” (30 сакавіка — 1 красавіка) у намінацыі “Сола”, які праходзіў у Клецку (Мінская вобласць). У гэтых міжнародных спаборніцтвах прымала ўдзел амаль 300 чалавек. На суд журы Вераніка прадставіла тры музычныя творы. Акрамя дыплома, яна атрымала і памятны прыз.

А 2-3 красавіка Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў і Музычны прадзюсарскі цэнтр “Беларусы” праводзілі ІV адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Шаную цябе,  Белая Русь”. Маларытчыну на ім прадстаўлялі выкладчыкі школы. Вікторыя Ляўчук выступіла ў намінацыі “Эстрадны вакал” (сола). Па выніках конкурсу яна ўзнагароджана дыпломам (падтанцоўка Аляксандры Вашчынчук). Таксама ў гэтым жа спаборніцтве  ўдзельнічаў і квартэт “Сon brio” (З агнём) у складзе Вікторыі Ляўчук (кіраўнік), Маргарыты Мандровай, Вольгі Жулінай і Наталлі Гатоўцавай. За высокае майстэрства выканання і прафесіяналізм яны атрымалі дыплом лаўрэата ІІІ ступені і ганаровы кубак. Між   іншым,  для выступлення ў Мінску сцэнічныя касцюмы пашылі самі ўдзельніцы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: пераможцы конкурсаў Вераніка Федарук, Кацярына Камянецкая, Юлія Гадзецкая і Марыя Лямачка; квартэт “Сon brio”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


T-Bitbot скам

https://medicaments-24.net

www.tsoydesign.com.ua/interiors/interer-doma/