Выбар прафесіі — справа сур’ёзная

У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшоў чарговы дзень прафарыентацыі. На гэты раз на сустрэчу былі запрошаны вучні 10-ых класаў СШ №1 і прадстаўнікі некаторых прафесій. З цікавасцю  прысутныя слухалі выступленні Вольгі Марашчук, памочніка майстра ПМК-20, якая адпрацавала на прадпрыемстве 42 гады; Пятра Кучарука, спецыяліста па маркетынгу райвузла электрасувязі; Таццяны Хатынюк, галоўнага спецыяліста упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Адбылася зацікаўленая размова. Прысутныя даведаліся шмат новага і цікавага для сябе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дзень прафарыентацыі ў раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.