Малады спецыяліст Марыя Назарук

Маларытчанка Марыя Назарук пакуль робіць фельчарам-лабарантам. Летам мінулага года яна закончыла Пінскі медыцынскі каледж.

 У клініка-дыягнастычнай лабараторыі Маларыцкай ЦРБ маладога спецыяліста пастараліся акружыць увагай, добра разумеючы, што на пачатку самастойнага працоўнага шляху вельмі важна не расчаравацца ў абранай прафесіі, паверыць у свае сілы, навучыцца сумяшчаць тэарэтычныя веды з практыкай.

Як адзначае загадчыца клініка-дыяг­настычнай лабараторыі Іна Холад, малады фельчар-лабарант Марыя Назарук – дзяўчына старанная, дапытлівая. За паўгода работы яна асвоіла на практыцы гематалагічныя і агульнаклінічныя  даследванні, цяпер працуе на біяхімічных даследваннях. Менавіта такі метад уключэння маладога спецыяліста ў поўны спектр работы дапамагае яго станаўленню і замацаванню.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.