«Ракетныя” канструктары Маларыцкага раёна

Генадзь Піпко, настаўнік тэхнічнай працы СШ №2, ужо 22 гады займаецца з вучнямі пачатковым  тэхнічным мадэліраваннем.

– Раней гэта быў гурток, а цяпер – аб’яднанне па інтарэсах ад Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, – гаворыць Генадзь Мікалаевіч. – Але ад змены назвы сутнасць не змянілася. Пачатковае тэхнічнае мадэліраванне – адзін з відаў тэхнічнай дзей­насці, які  ўзнаўляе аб’екты, што нас акружаюць, у павялічаным  ці паменшаным маштабе шляхам капіравання іх у адпаведнасці са схемамі, чарцяжамі, без унясення істотных змен.

Фота райгазеты «»

Дванаццаць вучняў 5-7 класаў СШ №2 цяпер два разы на тыдзень з задавальненнем наведваюць заняткі аб’яднання па інтарэсах, якія праводзіць Генадзь  Піпко. Вучням тут цікава. Яны вучацца назіраць, уяўляць, разважаць, планаваць, фантазіраваць, праектаваць, прапаноўваць форму і ўстройства вырабу ў графічных і практычных варыянтах,  абгрунтоўваць свае думкі.

– Чым карысны заняткі аб’яднання па інтарэсах “Пачатковае тэхнічнае мадэ­ліраванне” для хлопчыкаў? – цікаўлюся я.

– Напэўна, усе хлопцы 10-13 гадоў павінны навучыцца таму, чым мы займаемся на занятках, – гаворыць Генадзь Піпко. – Хлопцы вучацца самі будаваць мадэлі з розных матэрыялаў, атрымліваюць навыкі работы з ручнымі інструментамі, засвойваюць асновы машынабудавання. А яшчэ набываюць навыкі чарчэння,  канструявання, тэхнічнага мадэліравання і дызайну,  знаёмяцца з тэхнічнай тэрміналогіяй, з гісторыяй і  сучасным узроўнем развіцця беларускай і сусветнай тэхнікі. Удзел у спаборніцтвах і конкурсах з мадэлямі, якія зроблены сваімі рукамі, здольны захапіць  дзяцей і адцягнуць іх ад згубнага ўплыву вуліцы і асацыятыўных паводзін.

Заняткі аб’яднання па інтарэсах “Пачатковае тэх­ніч­нае мадэліраванне” з’яў­ляюцца добрым сродкам прафарыентацыі. Яны маюць практычную скіраванасць. На гэта праграмай прадугледжана больш за 80% часу.

– Генадзь Мікалаевіч, а чым канкрэтна вы займаецеся?

– На практычных занятках мы, напрыклад, ствараем мадэлі транспартных сродкаў, судоў розных тыпаў,  мадэлі апаратаў,  якія лятаюць,   макеты зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны,  машыны і механізмы з фанеры, паперы…

З асаблівым задавальненнем вучні займаюцца мадэліраваннем лятальных апаратаў, асабліва – ракет. Розныя мадэлі іх, зробленыя сваімі рукамі ў адпаведнасці з пэўнымі патрабаваннямі да памераў і вагі, вучні выпрабоўваюць і запускаюць “у космас”. Хоць ракеты і не далятаюць да касмічнай арбіты, але кожны запуск прыводзіць да новых задумак, за рэалізацыю якіх хлопцы бяруцца з задавальненнем. Гэта тычыцца і вучняў 5 “Б” класа СШ №2 Ягора Берчука і Мікіты Дворака, якія з радасцю наведваюць кожны занятак аб’яднання па інтарэсах “Пачатковае тэхнічнае мадэліраванне”.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


пирамида ммм

http://thailand-option.com/option-226-711-65/

https://thailand-option.com