Памешчык Чычэрын

13 лістапада 1871 г. генерал-маёр Пётр Чычэрын атрымаў у дар землі ў маёнтку Карч, які знаходзіўся па дарозе Маларыта-Збураж прыкладна за 3-4 км з правага боку ад райцэнтра (на здымку). 9 верасня 1889 г. Пётр Пятровіч гэтыя землі дорыць свайму сыну Аляксею Пятровічу. 6 студзеня 1893 г. Лізавета Аляксееўна Чычэрына, удава, і Аляксей Чычэрын, сын, сапраўдны стацкі саветнік, і трое сведак з’явіліся ў кантору Брэст-Літоўскага натарыуса Аляксандра Канстанцінавіча Габыто, каб аформіць акт куплі-продажу зямлі. 11 дзесяцін 222 сажні (1 дзесяціна  — адзінка вымярэння плошчы да 1918 г. у Расіі, складае 1,0925 га) купляў селянін сяла Маларыта Філімон Мікітавіч Ярмашук. За гэта ён заплаціў 260 рублёў. 23 сакавіка 1904 г. той жа Чычэрын прадае Ярмашуку яшчэ 9 дзесяцін 887 сажняў зямлі з-пад высечанага лесу за 135 рублёў. Для гэтага  Аляксей Пятровіч і Філімон Мікітавіч разам з 3 сведкамі з’явіліся ў кантору да Яўгенія Рыгоравіча Чубінскага, Брэст-Літоўскага натарыуса (вул. Шасейная, д. 2), каб аформіць купчую (на здымку, дакумент уяўляе 4 старонкі гербавай паперы з вадзянымі знакамі, кожная з якіх мае памер 23х37 см). Ф. Ярмашук атрымаў план участка (на здымку, памер 35х41 см), які знаходзіўся ва ўрочышчы “Казелкова”. На спецыяльнай паперы змешчаны наступны тэкст: “План участка земли в имении Карч, продаваемой владельцем имения действительным статским советником Алексеем Петровичем Чичериным крестьянину села Малорита Филимону Никитину Ярмошуку. Уезд Брестский, губерния Гродненская. Масштаб: в английском дюйме 100 сажень. Составлен в 1903 г., что земля, продаваемая мною Ф.Н. Ярмошуку, нигде не заложена и что план этот соответствует действительным размерам участка сего. Это удостоверяю. 1903 г. 21 декабря, имение Карч. Действительный статский советник (подпіс). Земское отделение Государственного земельного банка лично удостоверяет, что означенный на сем плане участок земли метров 9 десятин 887 сажень в долгах Государственного дворянского земельного банка не состоит и что поэтому со стороны банка не встречается препятствия в продаже его госп. Чичериным. Гербовый сбор канцелярской пошлины уплачен 13 января 1903 г. За управляющего (подпіс). За делопроизводителя (подпіс)”.
Селянін Філімон Ярмашук (вывад зроблены на падставе дакументаў, якія захаваліся) быў багатым чалавекам. Ён нават даваў грошы ў пазыку. Пра гэта сведчыць наступны факт. “Вексель на 50 рублей серебром (на здымку, памер 13х33 см), 1910 г., февраля 12 дня. Я, нижеподписавшийся крестьянин села Малорита Малоритской волости Брестского уезда, Никифор Семёнов Сацюк, занял у крестьян односельцев Филимона Ярмошука и Фёдора Косика 50 рублей. Каковые деньги сего числа сполна получил и обязуюсь отдать не переча 1 апреля 1910 г. В случае я, Сацюк, добровольно денег не отдам в вышеозначенный срок, то они, Ярмошук и Косик, имеют право поступить по закону и взыскать с моего движимого и недвижимого имущества в судебном порядке. В сием расписываюсь. Никифор Сацюк. А за него, неграмотного, по его личной просьбе расписался Андрей Сацюк. Собственноручную подпись Андрея Сацюка, расписавшегося за неграмотного Никифора Сацюка, по его личной просьбе Малоритское волостное правление удостоверяет, 12 февраля 1910 г. Волостной старшина Василий Соколюк (подпіс). Волостной писарь (подпіс)”.
Цікавы далейшы лёс і самога Аляксея Чычэрына. Газета “Русское слово” за 14 студзеня 1908 г. (№146) змяшчае такую інфармацыю: “Сегодня в 6 час. вечера к «Егоровским» баням, что в Казачьем пер., подъехала карета, запряженная парой рысаков. Из нее вышел господин в бобровой шинели, лет 60-ти, с ним дама, лет 40. Они вошли в подъезд и заняли номер в 10 руб. Прошел час времени, номер не освобождался. Прислуга постучалась, ответа не последовало. Послали за полицией, номер вскрыли. В большой ванне плавал труп мужчины, женщина подавала слабые признаки жизни. Их перевезли в Обуховскую больницу. Состояние женщины безнадежно. Констатировано отравление морфием. Он – действительный статский советник, предводитель дворянства Брестского уезда, А.П. Чичерин, она — жена дворянина З.А. Хоменко, проживающая отдельно от мужа. (Соб. корр.)”.
Між іншым, павятовы кіраўнік дваранства — выбарны старшыня дваранства павета Расійскай імперыі тэрмінам на 3 гады. Ён  служыў без узнагароджвання, што рабіла гэтую пасаду ганаровай. Павятовы кіраўнік дваранства, акрамя выканання ім уласна дваранскіх саслоўных абавязкаў, актыўна займаўся і агульнадзяржаўнай дзейнасцю. Закон прадугледжваў членства і старшынства павятовага кіраўніка дваранства ў мностве камісій павета.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


read more medicaments-24.net

www.maxformer.com

もっと