Пожеженский источник: содержание нитратов в воде более чем в два раза выше нормы (Малоритский район)

У рамках сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу штоквартальна ажыц­цяўляецца лабараторны кантроль якасці вады з “Пажэжынскай крынічкі”, якая знаходзіцца ў Вялікарыцкім сельсавеце.

Фото из архива райгазеты «»

Як паведамляюць спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі,  па выніках даследаванняў за 2017 год і мінулы перыяд 2018 года адзначаецца ўстойлівая неадпаведнасць вады з крыніцы патрабаванням сані­тарных норм, правілаў і гігіенічных нар­ма­тываў “Гігіенічныя патрабаванні да крыніц нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння насельніцтва”, зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №105, па ўтрыманні нітратаў. 

З даследаваных у 2017 годзе Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі 4 проб вады 3 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па ўтрыманні нітратаў. Фактычнае значэнне ўтрымання нітратаў у вадзе вагалася ад 49,1 ± 7,3 мг/дм3 да 107,8 ±16,2 мг/дм3, пры нарміруемым значэнні не больш 45,0 мг/дм3.

Па выніках лабараторных да­следванняў вады з крыніцы ў сакавіку 2018 года,  утрыманне нітратаў у вадзе дасягае 110,9 ±16,6 мг/дм3.

Нягледзячы на тое, што па мікрабіялагічных паказчыках вада адпавядала гігіенічным нарматывам, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі не рэкамендуе выкарыстоўваць ваду з “Пажэжынскай крынічкі” ў пітных мэтах. Маларыцкі РЦГіЭ забяспечыць далейшы лабараторны кантроль якасці вады з адзначанай крыніцы.

Уласн. інфарм.

Добавить комментарий


poliv.ua/

www.medicaments-24.com/levitra-vardenafil/levitra-60-mg/

узнать больше
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!