Ганна Алесік з Маларыты — лаўрэат рэспубліканскага конкурсу

Ганна Алесік, вучаніца 11 “А” класа СШ №2 г.Маларыты, узнагароджана ўстройствам для чытання электронных кніг і Дыпломам лаўрэата ІІ Рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх  спецыяльных устаноў краіны “Я выбіраю прафесію меркетолага” ў накірунку “Падарожжа ў маркетынг будучага”. Яго праводзіла кафедра маркетынгу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтаю стымулявання прафесійнага самапазнання, знаёмства з прафесіяй маркетолага і фарміравання цікавасці да яе, аказання дапамогі ў выбары прафесіі.

Ганна Алесік са сваім кіраўніком Надзеяй Кухцей.

Падрыхтоўкай работы  “Маркетынг і парк забаў “Суперлэнд” у Маларыце” да ўдзелу ў творчым спаборніцтве Ганна Алесік займалася на працягу месяца пад кіраўніцтвам Надзеі Кухцей, педагога-псіхолага СШ №2 г.Маларыта. Нядаўна адзінаццацікласніца выступіла з дакладам на пленарным пасяджэнні канферэнцыі маладых вучоных Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій.

–У конкурснай рабоце мы вырашылі ўявіць, як граматны маркетынг зможа станоўча паўплываць на развіццё Маларыты, – гаворыць адзінаццацікласніца. – Таму вызначана была мэта распрацоўваць стратэгію развіцця тэрыторыі горада. На нашу думку, гэтаму можа паспрыяць будаўніцтва парку забаў для ўсёй сям’і “Суперлэнд”. Для пацвярджэння ці абвярджэння  гэтага  было праведзенна анкетаванне.

Ганна расказвае, што яно праводзілася сярод вучняў СШ №2 і іх бацькоў, педагогаў (усяго 230 чалавек).

–Ганна, а што хацелі б бачыць маларытчане ў парку забаў “Суперлэнд”? – цікаўлюся ў юнага маркетолага.

–Акрамя розных атракцыёнаў, – гэта наяўнасць аквапарка, 5D-кінатэатра  і люстранога лабірынту. Многія выказваліся за тое, каб у парку забаў была абсерваторыя, цырк, заапарк,  іпадром, лабараторыя навуковых адкрыццяў, а таксама тэатр, мастацкія студыі і інш.

Ідэя з паркам забаў “Суперлэнд” у Маларыце цікавая, але складаная для практычнай рэалізацыі. Бо для яго будаўніцтва неабходны інвестыцыі. Інвестарамі маглі б стаць прадпрыемствы Беларусі, бізнесмены.

На думку Ганны Алесік, калі праект будзе рэалізаваны, то ён зможа зацікавіць турыстаў з прыгранічных раёнаў Польшчы і Украіны. Жыхары Расійскай Федэрацыі часта адпачываюць ў санаторыях і аграсядзібах Брэсцкай вобласці, таму наведванне парка забаў “Суперлэнд” у райцэнтры можна будзе ўключыць у іх культурную праграму.

–Нашаму гораду патрэбна ідэя, канкурэнтная, якая ўспрымаецца і падтрымліваецца насельніцтвам, – пераканана Ганна Алесік. – Астатняе – справа тэхнікі. Мы знайшлі гэтую ідэю. І хоць рэалізаваць яе не проста, але пры вялікім жаданні магчыма.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Добавить комментарий


источник

www.rs-clinic.com.ua/lechenie-alkogolizma/metody-lechenija-alkogolizma/

Узнайте про важный интернет-сайт про направление барный стул купить https://dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!