Каманда Маларыцкага КОСКа стала пераможцай раённага першынства па міні-футболе

У нядзелю, 22 красавіка, вызначыўся пераможца  пятага адкрытага першынства па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. За Кубак раёна змагалася 9 каманд Маларытчыны: “Савушкіна”, “Дарапеевічы”, “Хаціслаў”, “Мельнікі”, “Ветэраны”, “Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, “СШ №1”, “СШ №2” і “Кансервавагароднінасушыльны камбінат”.

 

Каманда “Кансервавагароднінасушыльны камбінат”

У фінале спаборніцтва ігралі каманды “Кансервавагароднінасушыльны камбінат” і “Савушкіна”. Асноўны час матча завяршыўся ўнічыю (5:5). Аднак па пенальці міні-футбалісты “Савушкіна” прайгралі з лікам 6:8 і занялі ў турнірнай табліцы другое выніковае месца. На трэцім месцы замацавалася каманда “Дарапеевічы”.

Па выніках першынства лепшым бамбардзірам стаў Аляксандр Германюк (МКГСК, забіў 82 мячы), іграком – Сяргей Галоўчык (“Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”), варатаром – Андрэй Ківачук (“Хаціслаў”).

 Між іншым, каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната ў 2015 і 2017 гадах таксама станавілася пераможцам адкрытага зімовага першынства па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. А вось у 2016 годзе Кубак раёна выйграла каманда “Камунальнік”.

     Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


Green Seashore hyip

alfaakb.com

www.oncesearch.com/search/curvy+sharon+bbw
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!