Пра любоў да бліжняга

 

Ва ўстановах адукацыі раёна пастаянна праводзяцца сустрэчы са светарамі благачыння. Праходзяць яны цікава, бо закранаюць тэмы актуальныя і надзённыя для маладога пакалення. У час апошняга такога мерапрыемства ў раённай гімназіі, куды былі запрошаны айцец Мікалай Кудласевіч і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела РАА, размова ішла пра духоўна-маральнае выхаванне, пра любоў і каханне да бліжняга.
Што сёння лічаць каханнем? У лепшым выпадку глыбокае пачуццё, нейкі усплёск эмоцый, падкрэслівалася ў час сустрэчы. Таму многія перакананы, што ў аснове кахання ляжаць толькі пачуцці. Аднак яны, як вядома, зманлівыя і непастаянныя. Калі вялікі дом кахання будаваць толькі на пачуццях, то гэта тое ж самае, што закласці яго падмурак на пяску. Яны мяняюцца, іх немагчыма закансерваваць. Ды ці мала прыкладаў вакол вас, калі гіне любоў, якая здавалася вечнай, трывалай, як граніт. Пагулялі ў каханне, пацешыліся, разбегліся. Толькі душа застаецца ўся ў апёках ды шрамах ад гэтых забаў. З агнём жа гуляюць!
Мала хто сёння задумваецца пра тое, як падрыхтоўваецца глеба для кахання. Душэўная і цялесная чысціня – галоўныя крытэрыі сямейнага шчасця чалавека. Такі вывад зрабілі аўтары кароткаметражнага відэароліка “Пра любоў”, які быў прадэманстраваны прысутным. Яны сцвярджаюць, што глебу  душы неабходна з маленства мэтанакіравана апрацоўваць. Старанна палоць ад пустазелля страсці, прыбіраць каменне грахоў, угнойваць добрымі справамі. Толькі тады будзе куды прарастаць насенню кахання. Любоў – гэта не пачуццё, а сам стан душы. У кім жыве яна, той ўсё будзе рабіць па любові. Сваім і чужым.
…У канцы сустрэчы перад старшакласнікамі таксама выступілі айцец Мікалай Кудласевіч і Таццяна Лаўрэенка.
На здымку: у час правядзення сустрэчы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.