На областной олимпиаде по информатике малоритчане завоевали 6 дипломов

Нядаўна прайшла абласная анлайн-алімпіяда па вучэбнаму прадмету “Інфарматыка”. Для вучняў 6-8 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны яна праводзілася на базе раённай гімназіі.

У выніковым пратаколе абласной алімпіяды па інфарматыцы вучні Ігара Гардынца, настаўніка інфарматыкі раённай гімназіі, заваявалі 6 дыпломаў. Сярод шасцікласнікаў Дыплом І ступені атрымаў Мацвей Наўрасюк, вучань 6 “А” класа. У лік дыпламантаў гэтай узроставай групы трапілі і вучні меншых класаў, якія прымалі ўдзел ў інтэлектуальным спаборніцтве. Дыпломы ІІІ ступені заваявалі Ілья Крэнь, вучань 5 “А” класа, і Ілья Мірчук, вучань 4 “Б” класа.

Сярод сямікласнікаў Дыплом ІІ ступені ў Арцёма Піпко, вучня 7 “А” класа. Дыпломы ІІ ступені  заваявалі два васьмікласнікі: Данііл Луцык, вучань 8 “Б” класа раённай гімназіі, і Ян Чэслак, вучань 8 класа Збуражскага д/с-СШ.

Усе хлопцы-пераможцы тры разы на тыдзень  наведваюць заняткі ў Ігара Гардынца. Неабходныя ўменні і навыкі адшліфоўваюцца на занятках рэсурснага цэнтра, а таксама аб’яднання па інтарэсах “Юны праграміст”. Вучні не проста назапашваюць неабходныя веды, а развіваюць інтэлектуальныя здольнасці, уменні думаць і разважаць.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


fashioncarpet.com.ua/

www.etalon.com.ua/

details www.pillsbank.net