Духоўным вандроўнікам

На Русі спакон веку існавала традыцыя паломніцтва па святых месцах. Нашы продкі мелі вялікую любоў да манастыроў, іх святынь, тых месцаў, дзе жылі ўгоднікі Нябесныя. Менавіта там, кажуць, найбольш моцна праяўляецца раскоша Божая, адчуваецца еднасць з Усявышнім. Духоўнае падарожжа – гэта праяўленне набожнасці, якое выклікана жаданнем убачыць вялікія святыні, памаліцца ў месцах, якія маюць асабліва вялікую ролю для хрысціянскага сэрца, жаданнем узнесці бачнае пакланенне.
— Праваслаўныя вернікі Маларытчыны маюць магчымасць пастаянна наведваць святыя месцы ў розных частках свету, — кажа Алена Струнец, духоўны турыст са стажам. – Для гэтага пры епархіяльным упраўленні існуе паломніцкі аддзел. І вось якраз зараз збіраецца група людзей для цікавай шматдзённай паездкі на Салавецкія астравы. Па благаславенню Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, плануецца, што яна адбудзецца з 8 па 20 ліпеня. У рамках паломніцтва будуць наведаны многія храмы і манастыры Поўначы Расіі. Суправаджаць і духоўна апякаць падарожнікаў будзе протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Хаціслаў. Ужо зараз можна запісацца ў склад групы паломнікаў. Адказы на ўсе пытанні, звязаныя з будучым вандраваннем, можна атрымаць у Рамана Чуля па наступным нумары тэлефона (МТС): 5261549.
На здымку: Алена Струнец у час чарговага паломніцтва па святых праваслаўных месцах.

Духоўным вандроўнікам: 1 комментарий

  • 07.05.2011 в 9:41 пп
    Permalink

    Главнае не прамазаць мима Масквы. Ана цэнтр Праваславнай всяленнай. Дарма што Евфрасиньня Полацкая в Палестину ездила и там умерла. Увидел Маскву и можно умирать

Добавить комментарий


Buy Sustanon online in USA

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!