Анатоль Нікіцюк узначаліў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Маларыцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзначаліў новы кіраўнік – Анатоль Нікіцюк.

Анатоль Іванавіч нара­дзіўся 17 лютага 1972 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкага раёна. Закончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, затым Го­мельскі інжынерны інсты­тут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пачынаў працоўную дзейнасць у 1992 го­дзе інспектарам пажарнай прафілактыкі 50-й ВПЧ па ахове АТ “Пінскія нетканыя матэрыялы”. З 1993 года Анатоль Нікіцюк – старшы інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду ваенізаванай пажарнай часці ў г. Маларыта. Займаў розныя пасады, да апошняга часу працаваў першым намеснікам начальніка, начальнікам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маларыцкага раённа­га аддзела па надзвы­чайных сітуацыях  ус­та­новы “Брэсцкае аб­лас­ное упраўленне Міні­стэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.

З 2 мая 2018 года назначаны начальнікам Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.