Царква ў імя святога архангела Міхаіла

 

Драўляная царква ў вёсцы Пажэжын была пабудавана ў 1637 г. У пачатку ХІХ стагоддзя храм меў 82 дзесяціны зямлі. У 1915 г. ў вёсцы пабудавалі новую царкву, якую асвяцілі 25 сакавіка 1920г. У 1994 г. сіламі прыхаджан і на сродкі калгаса “Новае жыццё” з цэглы на месцы ўніяцкага храма і драўлянай царквы, спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны, узвялі новы храм. Ён пабудаваны ў прамавугольным плане пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Да фасаду далучаны 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, а з тыльнага боку – прамавугольная апсіда з макаўкай над дахам. Фасады  расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і дэкаратыўнымі аркамі ў прасценках.
З 2002 г. у храме служыць іерэй Сергій Пруднікаў.
На здымку: царква ў імя святога архангела Міхаіла ў в.Пажэжын.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!