СПК «Доропеевичи» и Малоритский КОСК занесены на Доску Почёта Брестской области

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб занясенні на Дошку гонару Брэсцкай вобласці пераможцаў спаборніцтва, якія дасягнулі ў 2017 годзе найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У ліку лепшых калектываў-пера­можцаў і прадпрыемствы Маларытчыны. Сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу трэцяе месца прысуджана ААТ «Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны кам­бінат». Прыемны той факт,  што калектыў Маларыцкага КГСК на п’едэстале пашаны знаходзіцца побач з такімі прад­прыемствамі, як РУВП “Граніт” – буйнейшы вытворца гранітнага шчэбню і ААТ “Брэсцкі мясакамбінат”. Прадукцыя, якую выпускае Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны кам­бінат, — адна з самых дыпламаваных і вядомых у Беларусі і за яе ме­жамі. Дарэчы, невялікі ў параўнанні з прадпрыемствамі-гігантамі калектыў камбіната, у якім працуе 189 чалавек, атрымаў летась 1885 тысяч рублёў чыстага прыбытку.

 Сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу на першае месца ў вобласці выйшаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевічы» — прадпрыемства, якое на слыху не толькі у раёне і вобласці, але і ў рэспубліцы. Вынікі работы СВК гавораць самі за сябе. Валавая вытворчасць малака летась тут дасягнула 10,8 тыс. тон, надой на карову ў год склаў 8390 кілаграмаў малака. Невыпадкова старшыня СВК Васіль Юхімук з рук Прэзідэнта краіны атрымаў орден Айчыны ІІІ ступені.

Віншуем пераможцаў!

райгазета «» ад 28 красавіка 2018 года.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.