Медалём узнагароджаны выратавальнік з Маларыты

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №153 ад 2 мая 2018 г. шэраг супрацоўнікаў МНС узнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

У іх ліку і маларытчанін.

Медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступенi ўзнагароджаны Гадзецкі Вячаслаў Анатольевіч – старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», старшы прапаршчык ўнутранай службы.

Віншуем з узнагародай!

Аб службе Вячаслава Анатольевіча чытайце ў бліжэйшых выпусках райгазеты «»

 
Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.