Пасрэднікі паміж выданнямі і чытачом

Дзень друку — гэта прафесійнае свята ўсіх, хто мае адносіны да друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Разам з журналістамі яго адзначаюць паліграфісты, пазаштатныя карэспандэнты, распаўсюджвальнікі перыядычных выданняў. А яшчэ гэта свята кожнага з чытачоў, бо менавіта вам, нашым чытачам, мы прысвячаем кожны радок, кожнае слова…
Штодня з рук у рукі перадаюць чытачам свежы  інфармацыйны прадукт, які яшчэ пахне друкарскай фарбай, работнікі раённага аддзялення “Брэстаблсаюздрук”. Праз кіёскі рэалізуецца больш за 500 найменняў газет і часопісаў. Калектыў раённага аддзялення “Брэстаблсаюздрук” невялікі. Але гэта людзі, якія сапраўды любяць сваю справу: ветлівыя і стрыманыя, дапытлівыя і добразычлівыя. У новым прыгожым павільёне па вул. Савецкай рады прапанаваць спажыўцам газеты, часопісы, календары, паштоўкі і шмат спадарожных тавараў вопытныя ў сваёй прафесіі Валянціна Бурштын і Таццяна Панасюк, а таксама маладая, поўная запалу і жадання авалодаць прафесіяй кіяскёра Вікторыя Карэцкая. Той, хто часта купляе перыёдыку ў кіёску № 2 па вул Леніна, добра ведае работнікаў кіёска Іну Лук’янчук і Кацярыну Кучынскую. У раённай паліклініцы, падкупляючы пакупнікоў сваёй ветлівасцю, працуюць Ніна Навумчык і Наталля Касцючык. А ў кіёску № 4, ля гарадскога рынку, умела прапануюць маларытчанам друкаваныя выданні Наталля Гардзецкая і Галіна Каплун. Больш за 10 гадоў працуе з таварам на складзе старанная і адказная Алеся Зайцава. Без прамаруджванняў дастаўляе перыёдыку ў кіёскі вадзіцель Андрэй Струнец. А ўзначальвае дружны калектыў, які з’яўляецца адным з лепшых у вобласці, энергічная і патрабавальная Ала Мікалаеўна Сілюк.
Шчыра віншуем увесь калектыў з прафесійным святам і  жадаем яму далейшых поспехаў!
Святлана МАКСІМУК.

Пасрэднікі паміж выданнямі і чытачом: 1 комментарий

Добавить комментарий


Buy Boldabol 200 online in Canada

apach.com.ua/shop/category/parokonvektomaty-i-pechi/vodianaia-pech-sous-vide

もっと
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!