Прафесія на ўсё жыццё

“Добры вечар! У эфіры перадача раённага радыё з аглядам асноўных падзей жыцця Маларытчыны”, — так звычайна вось ужо больш за 30 гадоў пачынае сваю чарговую сустрэчу са слухачамі рэдактар радыёпраграмы “На хвалях Рыты” Наталля Шутава. Кожная перадача, падрыхтаваная ёй, — гэта своеасаблівы радыёлетапіс жыцця Маларытчыны. У вызначэнні тэматыкі сваіх праграм шмат месца журналістка ўдзяляе праблемам развіцця сацыяльна-эканамічнага і аграпрамысловага комплексу раёна. Чалавек – галоўны герой радыёпередач. Менавіта праграмы пра людзей, створаныя Наталляй Шутавай, атрымліваюць прызнанне сярод слухачоў. Бо лёс чалавека, яго ўнутраны свет – гэта заўжды адкрыццё. А разгледзець у кожным чалавеку рысы, якія ўласцівыя толькі яму, раскрыць іх – талент сапраўднага журналіста, якім і з’яўляецца наша калега. У яе заўжды рабочы настрой і шмат творчых задумак.
Жадаем Наталлі Шутавай і надалей творчых удач і знаходак, сапраўднага натхнення, даверу і ўдзячнасці слухачоў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: рэдактар раённага радыё Наталля ШУТАВА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Прафесія на ўсё жыццё: 1 комментарий

  • 13.05.2011 в 11:36 дп
    Permalink

    Малайчына, Мiхайлаўна!

Добавить комментарий


http://www.ka4alka-ua.com/

www.medicaments-24.com

agroxy.com/prodat/rozh-97
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!