САЦЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ СМІ – ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СВЯДОМАСЦІ

Пытанні інфармацыйнага забеспячэння асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь разгледжаны на рэспубліканскім семінары кіраўнікоў дзяржаўных СМІ, які прайшоў у г. Гродна.
У першы дзень работы журналісты знаёміліся з Гро­дзеншчынай, дасягненнямі і перспектывамі гэтага рэгіёна. Рэдактары Брэсцкай вобласці, у прыватнасці пабывалі ў Ваўкавыску, дзе наведалі ААТ “Беллакт”, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, рэдакцыю газеты “Наш час”.
— Актуальнасць і палітыч­ная значнасць семінара відавочная, — сказаў, адкрываючы яго, міністр інфармацыі РБ Алег Праляскоўскі. – СМІ павінны дапамагаць кансалідаваць грамадства, весці сумленную і адкрытую размову, фарміраваць грамадскую думку. Трэба, падкрэсліў ён,   каб журналісты не толькі інфармавалі чытача, але і прыцягвалі яго да абмеркавання праблемных пытанняў нашага жыцця.
У сваім выступленні “Аб праграме дзейнасці Урада РБ на 2011-2015 гг.” намеснік прэм’ер-міністра РБ Анатоль Тозік адзначыў, што асноўным стратэгічным дакументам, які будзе вызначаць наша жыццё, стане Дырэктыва № 4.
— Кожны час, — адзначыў ён, — патрабуе змяненняў умоў і форм работы.
Асноўнымі задачамі пяці­годкі, як гаварыў Анатоль Тозік, павінна стаць забеспячэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі на міжнародным рынку, выхад на станоўчае сальда знешняга гандлю, спыненне падзення колькасці насельніцтва (за апошнія 10 гадоў жыхароў Беларусі стала на паўмільёна менш), развіццё эфектыўных галін эканомікі, турыстычнага патэнцыялу і г.д.
У вырашэнні гэтых задач значная роля адводзіцца і журналістам, якія павінны ўплываць на свядомасць людзей, пераконваць у тым, што чалавек не можа жыць лепш,  калі мала працуе,  расказваць пра ініцыятыўных і прадпрымальных людзей.
Перад журналістамі з дакладамі таксама выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна, прадстаўнікі Інстытута журналістыкі БДзУ, кіраўнікі вядучых СМІ краіны.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


тренболон энантат

на сайте

www.biceps-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!