Партызанская вёска Ацяты (Маларыцкі раён)

Жыхары Маларыцкага раёна не толькі шануюць сваё мінулае, але і беражліва яго захоўваюць. Тут жыве памяць. Самая страшная і жудасная вайна мінулага стагоддзя – Вялікая Айчынная – пакінула на гэтай шматпакутнай зямлі свае незагойныя раны,  якія нават праз дзесяцігоддзі кроваточаць. Пра гэта нельга забыць і нельга маўчаць.

 Жыхары партызанскай вёскі Ацяты спаўна зведалі жахі акупацыйнага рэжыму. Асабліва страшны лёс быў наканаваны тым вяскоўцам, чые блізкія і родныя служылі ў радах Чырвонай Арміі або змагаліся з лютым ворагам у партызанах. За сувязь з партызанамі ў адзін з кастрычніцкіх дзён фашысты знішчылі больш за 20 вяскоўцаў.  Цяпер аб тых страшных крывавых падзеях нагадвае, бадай, толькі сціплы помнічак на брацкай магіле, якая знаходзіцца на грудочку каля самай вёскі. Праўда, у Ацятах жыве адзіная сведка тых жудасных падзей — Ульяна Андрэеўна Хатынюк, якая на ўласныя вочы бачыла, як кастрычніцкім днём 1942 года фашысцкія вылюдкі знішчылі аднавяскоўцаў, сярод якіх былі жанчыны і дзеці.

Успаміны Ульяны Хатынюк — у райгазеце «» за 16 мая

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.