Вячаслаў Гадзецкі: ліквідацыя 126 пажараў і 44 выратаваных чалавек

Медалём “За бездакорную службу” III ступені ўзнагароджаны старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Маларыцкага РАНС Вячаслаў Гадзецкі. Узнагароду Вячаслаў Анатольевіч атрымаў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Выратавальнікам Вячаслаў Гадзецкі працуе больш за дваццаць гадоў. Як адзначыў начальнік Маларыцкага РАНС Мікалай Дубач, Вячаслаў Анатольевіч – адзін з вопытных і надзейных работні­каў, на рахунку якога ўдзел у ліквідацыі 126 пажараў і выратаванні 44 чалавечых жыццяў. Яшчэ школьнікам Вячаслаў марыў свой лёс звязаць з  высакароднай і ў той жа час небяспечнай прафесіяй выратавальніка. Сваю службу ў пажарнай часці ён пачынаў радыётэлефаністам: прымаў экстранныя выклікі,  накіроўваў падраздзяленні для тушэння пажараў. Праз тры гады сеў за руль пажарнай машыны. Зараз Вячаслаў Анатольевіч – старшы прапаршчык, пад яго кіраўніцтвам 7 вадзіцеляў аварыйна-выратавальных машын. Ён таксама адказвае за рабочы стан усяго аўтамабільнага парку пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Часта выпадае Вячаславу Гадзецкаму і на экстранныя выклікі выязджаць. З вогненнай небяспечначнай стыхіяй ён на “ты”, не баіцца ніякіх складаных сітуацый. Галоўнае ў рабоце – гэта жалезная вытрымка, сіла волі і ўпэўненасць у сабе і сваіх таварышах-паплечніках. Дарэчы, Вячаслаў Анатольевіч адзначае, што калектыў у часці зладжаны, кожны дапамагае адзін аднаму. Галоўнае, каб пажараў менш было ды іншых экстрэмальных сітуацый. Дарэчы,  Вячаслаў Гадзецкі ў свой час узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. А  ў вольную хвілінку выратавальнік любіць пасядзець у цішы з вудай на беразе ракі ці возера. Яго хобі – рыбалка і паходы ў грыбы,  на якія багаты тутэйшыя мясціны.

Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

link adulttorrent.org

also adulttorrent.org