Удача “Джэнтльменаў  удачы” з раённай гімназіі (Маларыта)

   Каманда знаўцаў “Джэнтльмены ўдачы” раённай гімназіі (трэнер Леанід Лук’янчук) прадстаўляла Брэсцкую вобласць на ХІІІ чэм­піянаце Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод  вучняў 7-9 класаў “БусЛІК”, які нядаўна прайшоў у Мазыры. Вась­мікласнік Уладзіслаў Шульжык і дзевяцікласнікі Яўген Карпук, Іван Буглак, Антон Надзяжук, Раман Завадскі і Вадзім Дзяніс у турніры па гульні “Брэйн-рынг” прадэманстравалі выдатныя веды і ўзнагароджаны Дыпломам ІІ  ступені і сярэбраным медалём сярод 32 каманд ювеналаў з усёй краіны.

Штогод Леанід Лук’янчук трэніруе па 5-6 каманд, якія прымаюць удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах. З 2009 года каманды юных інтэлектуалаў раённай гімназіі пад яго кіраўніцтвам заваявалі ў сваю скарбонку амаль 60  узнагарод рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнародных.

–Леанід Ксенафонтавіч, як вы прыйшлі ў “дзіцячыя інтэлектуальныя гульні”?

–Гэта адбылося 30 гадоў таму. Спачатку глядзеў па тэлевізары перадачы на інтэлектуальную тэматыку, спрабаваў сам адказваць на пытанні. Прычым правільныя адказы даваў вельмі часта. Таму ўзнікла ідэя паспрабаваць арганізаваць гурток у СШ №3. Дырэкцыя мае імкненні падтрымала. Адразу з’явіліся і тыя вучні, хто жадаў паспрабаваць свае інтэлектуальныя сілы. Праўда, іх спачатку было не вельмі шмат. Для мяне заняткі гуртка “Што? Дзе? Калі?” (цяпер – аб’яднанне па інтарэсах) сталі своеасаблівым хобі. Сур’ёзна інтэлектуальнымі гульнямі займаюся 15 гадоў. Вопыт работы паказвае, што дзеці, якія пастаянна наведваюць заняткі, атрымліваюць лепшыя вынікі на ЦТ,  экзаменах,  больш лёгка адаптуюцца да розных жыццёвых сітуацый. Многія мае былыя гурткоўцы  –студэнты  ВНУ краіны. Яны і цяпер працягваюць іграць за свае ўніверсітэты.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.