Клуб прыёмных бацькоў «Сямейны ачаг»: сагрэць любоўю, навучыць прыкладам (Маларыцкі раён)

У Нядзельнай школе пры Міка­лаеўскай царкве г.Маларыта адбылося пятае па ліку ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. На гэты раз яно прайшло ў форме зацікаўленай размовы з удзелам протаіерэя Віктара Паляцілы, благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдата багаслоўскіх навук. Пасяджэнне мела тэму: “У сямейным крузе мы разам расцём”.

Фота райгазеты «»

Сустрэчы прыёмных бацькоў на Маларытчыне сталі традыцыйнымі. Ініцыятарам іх правядзення з’яўляецца Валянціна Пацурай, кіраўнік клуба прыёмных сямей, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Такія сустрэчы згуртоўваюць прыёмных бацькоў, пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях.

У час апошняга мерапрыемства, якое прайшло ў нефармальнай абстаноўцы, асноўная думка была скіравана на тое, што прыёмныя дзеці ў сям’і павінны адчуць асалоду жыцця ў розных праявах, убачыць яго прыгажосць і непаўторнасць. Дзіця,  якое жыве ў сям’і, дзе заўжды цёпла і ўтульна, дзе бачыць добрыя ўзаемаадносіны, адчувае веру ў Бога, клопат пра сябе на кожным кроку, проста не можа вырасці дрэнным і абыякавым чалавекам. Прыёмныя бацькі павінны сваёй любоўю сагрэць сэрцы дзяцей, навучыць іх уласным прыкладам. Неабходна зрабіць так,  каб дзеці адчулі сябе важнымі і патрэбнымі,  акрыялі духоўна і адкрылі свае сэрцы насустрач дабрыні, спагадзе, міласэрнасці.

Падчас пасяджэння клуба прыёмных бацькоў прысутныя даведаліся шмат карыснага, атрымалі прыемныя ўражанні, зарад бадзёрасці, добрага настрою і станоўчыя эмоцыі ад зносін. За кубкам чаю ўсе, хто сабраўся на пасяджэнне клуба, адчулі сябе па-сапраўднаму дружнай сям’ёй аднадумцаў.  Напрыканцы сустрэчы айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.shtory.ua

https://monaliza.kiev.ua

https://proffitness.com.ua