Красный Крест проводит сбор средств для нуждающихся. И в Малорите тоже…

Штогод у маі праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа, прымеркаваны да Сусветнага дня Чырвонага Крыжа. У рамках месячніка раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа разам з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі правядзе дабрачынныя мерапрыемствы і акцыі па збору сродкаў і ахвяраванняў  для аказання дапамогі тым катэгорыям на­сельніцтва, якія маюць у ёй патрэбу.

Будзе працягвацца таксама работа па стварэнні новых пярвічных арганізацый, павелічэнні колькасці валан­цёраў Чырвонага Крыжа. Сярод задач, якія ставіць перад сабой арганізацыя – аказанне медыка-сацыяльнай дапамогі адзінокім пажылым жыхарам раёна і інвалідам, наведанне ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, будзе арганізаваны збор адзення, абутку, цацак, школьных прылад,  а таксама ахвяраванняў ад насельніцтва і арганізацый раёна для выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія жывуць у мнагадзетных і неспрыяльных сем’ях. Актыўны ўдзел Маларыцкая раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа прыме ў падрыхтоўцы і правядзенні раённых спаборніцтваў сані­тарных дружын.

Паўдзельнічаць у акцыях месячніка можа кожны. І калі ёсць жаданне далучыцца да дзейнасці арганізацыі, асноўныя прынцыпы якой – міласэрнасць, гуманнасць, нейтральнасць, добраахвотнасць і адзінства, звяртайцеся ў раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа ( тэл. 3-01-47). 

Любоў СЕДЛЯР, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.