Сям’я са знакам якасці

Фёдар і Вольга Свербы сустрэліся тут, у Арэхаве. Закончыўшы Столінскі аграрны каледж і Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, яна па размеркаванні прыехала ў СВК “Арэхава”. Ён працаваў тут трактарыстам. Пазнаёміліся. Пажаніліся.
— Спачатку жылі на кватэры, а летась нам выдзелілі вось гэты прэзідэнцкі домік, — гаворыць Фёдар. — Мы задаволены.
— А як жа Вольга, ці прывыкла, яна ж сама гараджанка?
— Адразу не планавала жыць у вёсцы, але цяпер усё ёй тут падабаецца.
Зразумела, тэмп жыцця ў вёсцы не параўнаць з гарадскім. Тут у паўсядзённай гаворцы сустракаюцца незразумелыя дыялектныя словы, а побач з каляровым тэлевізарам і спадарожнікавай антэнай можна яшчэ сустрэць ранейшае вясковае начынне. Але ўсё ж часцей спалучаецца традыцыйная працавітасць з сучаснымі тэхналогіямі. У гаспадарку прыходзіць штогод новая тэхніка, праца бухгалтара, а Вольга менавіта такі спецыяліст, камп’ютэрызавана. А што сёння не хапае Арэхаву? Вёска зручная для жыцця, як пераканаліся Фёдар і Вольга. Школа, мага¬зіны, ФАП, возера. Толькі працуй – і будзеш мець.
Сям’ю Свербаў паважаюць за працавітасць і акуратнасць. Фёдар не раз выходзіў пераможцам у спаборніцтве маладзёжных экі¬пажаў камбайнераў на жніве, пра што сведчаць шматлікія граматы. Вольга – цудоўная гаспадыня з залатымі рукамі, клапатлівая мама. Летась у раённым конкурсе на лепшую маладую вясковую сям’ю атрымалі падарунак і Грамату. Адным словам, Свербы – сям’я са знакам якасці.

Добавить комментарий


http://1cs.com.ua/services/uborka-ofisov/

https://best-cooler.reviews

ремонт дома под ключ
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!