Не забывайце сваіх настаўнікаў! Вечар-сустрэча ветэранаў педагагічнай працы Маларыцкага раёна (фотарэпартаж)

На Маларытчыне не адзін год існуе цудоўная традыцыя – сустрэча тых настаўнікаў, выхавальнікаў, хто нядаўна і даўно ўжо адышлі ад сваёй  педагагічнай дзейнасці па прычыне ўзросту. Аднак усе яны жывуць успамінамі пра сваю ўстанову адукацыі, чэрпаюць там сілы і з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з калегамі. Гэта дапамагае былым педагогам жыць, зараджае пазітыўнай энергіяй. Нездарма гавораць, што педагогі жывуць да таго часу, пакуль аб іх памятаюць.

Аб тым, што пра педагогаў-ветэранаў не забываюць на Маларытчыне, сведчыць і апошняе мерапрыемства – вечар-сустрэча, якая прайшла ў актавай зале СШ № 2 Маларыты. Яна была арганізавана Маларыцкай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённым саветам ветэранаў педагагічнай працы пры непасрэднай падтрымцы раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму.

На мерапрыемства за­прасілі ветэранаў пе­да­гагічнай нівы, а таксама педагагічныя сем’і. Сустрэча праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам чаю і нагадвала вялікі педсавет, дзе кожны мог выступіць і выказацца. Мерапрыемства было арганізавана так, што госці сябе адчувалі нібы ў чароўнай казцы, дзе панавала атмасфера добразычлівасці, спагады, цяпла і любові. Гэтаму спрыяла і вядучая мерапрыемства Ала Шабогіна, культарганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Урачысты тон задалі і выступленні ансамбля педагогаў СШ №2, а таксама Марыі Федарук і Эдуарда Засухіна з Мельніцкай БШ. Пра пе­дагогаў, якіх аб’ядноўвае мудрасць,  вопыт, прафесійнае майстэрства, адданасць сваёй справе, на працягу ўсёй сустрэчы прагучала шмат цёплых і шчырых слоў.

Падчас мерапрыемства ас­ноўная ўвага была скіравана на педагагічныя сем’і. Іх на Маларытчыне цяпер налічваецца амаль 60. Гэта, напрыклад, сем’і Наталлі Пятроўны і Вячаслава Мікалаевіча Зезюковых (Олтушская СШ), Галіны Уладзіміраўны і Мікалая Васільевіча Баліцэвічаў,  Марыі Віктараўны і Мікалая Паўлавіча  Клебановічаў (Лукаўская СШ), Веры Фёдараўны і Анатолія Фёдаравіча Ніканчукоў (Чар­­нянская СШ), Галіны Васільеўны і Пятра Рыгоравіча Федчыкаў (Збуражскі д/с-СШ), Людмілы Паўлаўны і Мікалая Цімафеевіча Піпко (былая Хмялёўская БШ), Вольгі Ігнатаўны і Вадзіма Мікалаевіча Піпко (Гвозніцкі д/с-СШ), Галіны Пятроўны і Івана Рыгоравіча Кульбеда (Ляхавецкі д/с-СШ), Ніны Іванаўны і Валерыя Пятровіча Наўросяў (Арэхаўская СШ), Людмілы Пятроўны і Міхаіла Аляксандравіча Па­стаўнёвых (Велікарыцкая СШ), Соф’і Лаўрэнцьеўны і Пятра Іванавіча Якубчыкаў (СШ №1) і інш. На працягу мерапрыемства прысутныя настаўнікі і выхавальнікі ра­зам складалі  ўніверсальны рэцэпт  “Шчаслівая педагагічная сям’я”,  які быў агучаны напрыканцы мерапрыемства.

Затым адбылося ўрачыстае ўшанаванне юбіляраў 2017 г.

Мікалай НАВУМЧЫК

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з мерапрыемства.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


https://progressive.ua/

ry-diplomer.com

alex-car.com.ua/cart/mark/all/all/all/97