Маларыцкіх эрудытаў запрасілі ў Сочы!

Пяць рознаўзроставых каманд знаўцаў Маларыцкай раённай гімназіі зноў здзівілі сваёй эрудыцыяй і глыбокімі ведамі. “Эверэст-2”, “Эўрыка”, “Дзеці Індыга”, “Фартуна” і “Цунамі” пад кіраўніцтвам настаўніка тэхнічнай працы і чарчэння Леаніда Лук’янчука на працягу навучальнага года прымалі ўдзел у дзвюх міжнародных інтэрнэт-алімпіядах  для студэнтаў і школьнікаў “Эрудыты планеты” і “Вялікія гонкі”. Па выніках удзелу ў гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах маларыцкія знаўцы ўзнагароджаны 8 залатымі і 2 сярэбранымі агульнакаманднымі меда­лямі і кубкамі. Каманды “Эверэст-2”, “Эўрыка”, “Дзе­ці Індыга”, “Фартуна” і “Цунамі” атрымалі за­прашэнне прыняць удзел у фінальных гульнях “Эрудытаў планеты” і “Вялікіх гонках”, якія ў ліпені пройдуць у г.Сочы.

–Гульня дала магчымасць яго ўдзельнікам пашырыць свой кругагляд, практычна прымяніць набытыя веды, эрудыцыю і лагічнае мысленне ў нетыповых сітуацыях, – гаворыць Леанід Лук’янчук. – На працягу  спаборніцтва юныя знаўцы завочна падарожнічалі па шасці кантынентах свету. Хлопцы і дзяўчаты, па чарзе пабываўшы ў 10 краінах, змаглі пазнаёміцца з культурай, побытам, звычаямі, традыцыямі, нацыянальным адзеннем і самабытнай кухняй гэтых краін.

Чарговы поспех каманд юных знаўцаў Леаніда Лук’янчука  не выпадковы. Яны сур’ёзна рыхтуюцца і ўдзельнічаюць ў гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах ужо на працягу 5 гадоў. “Інтэлектуальная” падрыхтоўка будзе працягнута і падчас летніх канікулаў. Яны – самы спрыяльны час для набыцця новых ведаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


источник

здесь

cl24.com.ua