ЛЕТАПІСЦЫ СУЧАСНАСЦІ

Майскія сустрэчы кіраўніцтва вобласці з журналістамі сталі традыцыйнымі.
У Брэсце, у абласным грамадска-культурным Цэнтры, вось ужо 7-ы раз ва ўрачыстай абстаноўцы падводзіліся вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесіянальных журналістаў. Падагульнены вынікі журналісцкай працы.
Упершыню мерапрыемства праходзіла ў масавым фармаце – на сустрэчу запрасілі студэнтаў аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсі­тэта, членаў БРСМ. І зусім не выпадкова. Сучасны свет – гэта вялікая інфармацыйная прастора. Значны інфармацыйны прарыў, дзякуючы Інтэрнэту, зроблены за апошнія гады. Моладзі часта прыпадносіцца скажоная інфармацыя.
— Аднак наша грамадства па-ранейшаму застаецца стабільным, бачны пазітыўныя перамены, — сказаў, выступаючы перад прысутнымі, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.
Таму ён звярнуўся да маладых людзей з просьбай, каб вучыліся ў жыцці распазнаваць галоўнае і другаснае, каб у аснову сваіх вывадаў, ацэнак тых ці іншых сітуацый заўжды ставілі дабро.
Сапраўдная прырода журналістыкі, яе сутнасць у тым, каб рабіць наша жыццё лепшым, дапамагаць людзям. А ў газет такія магчымасці ёсць. Гэтым кіруюцца ў сваёй дзейнасці і сродкі масавай інфармацыі вобласці, журналісты якіх – летапісцы сучас­насці.
Сама цырымонія ўзнага­роджання пераможцаў конкурсу, а праходзіў ён па 16 намінацыях, сведчыла пра высокую ацэнку нялёгкай працы людзей нашай прафесіі, на якіх, па вялікаму рахунку, як адзначыў Канстанцін Сумар, кладзецца вялікая адказнасць перад грамадствам за стабільнасць нашага жыцця, за тыя пазітыўныя перамены, што ў ім адбываюцца. Шмат работ, як заўжды, было прадстаўлена на конкурс. На гэты раз, сказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Георгій Тамашэвіч, журы, у склад якога ён уваходзіць, як ніколі раней, было аднадушным у ацэнцы работ, прыняцці рашэнняў. У намінацыі “Адраджэнне вёскі”, якая была прадстаўлена ўласным творчым праектам “Вёсачка мая”, перамогу атрымала аўтар гэтых радкоў. З пачатку мінулага года выйшла 12 тэматычных старонак праекта, які быў задуманы, каб расказаць пра вёскі раёна, што сталі аграгарадкамі. Прычым акцэнт у матэрыялах быў зроблены не столькі на тое, як яны абуладкаваны, як умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база сельгасарганізацый, а на жыхара аграгарадка, на тое, якім ён быў, якім ён стаў, якім ён павінен быць, якія ў яго духоўныя каштоўнасці, як ён сам адносіцца да таго, што створана для яго дабрабыту. Бо добра, калі дзяржава аказвае падтрымку вёсцы, але ж і чалавек сам творца і можа многае зрабіць, каб палепшыць сваё жыццё.
Узнагарода – гэта не толькі прыемна. Яна – стымул для таго, каб з тэрыторый газетных старонак “раёнкі” жыхары Маларытчыны чэрпалі як мага больш інфармацыі, праўдзівай і карыснай. Прычым стымул рабіць гэта лепш, чым раней.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


techno-centre.niko.ua

best-products.reviews/top-21-best-headsets-for-unforgettable-games/

imagmagnetsns.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!