Определили лучших поваров школ Малоритского района. А вы как считаете?(фоторепортаж)

Вызначаны лепшы повар устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маларытчыны. Удзельнікі  раённага спаборніцтва, прадэманстраваўшы свае прафесійныя ўменні і навыкі.

Конкурс на званне лепшага школьнага повара складаўся з 3 этапаў. Першы прадугледжваў пісьмовы адказ на пытанне па тэхналогіі прыгатавання,  другі (дамашняе заданне) – прыгатаванне страў з яблыкаў, трэці (практычны) – прыгатаванне страў з белакачаннай капусты.

Журы на чале з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама Таццянай Лаўрэенка  пры падвядзенні вынікаў ўлічвала і ацэньвала многае.

–Гэта знешні выгляд удзель­ніка, арганізацыя працоўнага месца, захаванне  тэхнікі бяспекі, санітарыі і тэхналогіі прыгатавання, – гаворыць Лідзія Назарук, інжынер-тэхнолаг, – а таксама – узровень “цяжкасці” прыгатавання страў і яго прэзентацыю,  арганалептычныя паказчыкі і смакавыя якасці.

Ганаровае званне “Лепшы повар школьнай сталовай” атрымала Вераніка Іванісік, повар СШ №1. Другое месца журы аднагалосна прысудзіла Таццяне Сакалюк, повару раённай гімназіі. Замкнула тройку лідараў Ала Цяліпка, повар Вялікарыцкай СШ.

– Як стаць адным з лепшых повараў устаноў адукацыі раёна? – цікаўлюся я.

– Для гэтага неабходна ў кожную страву дадаць кропельку сваёй душы, усмешку і настрой, – смяецца Таццяна Сакалюк. – А яшчэ трэба любіць сваю работу. Лічу, што шмат чаму яшчэ мне неабходна навучыцца, пераняць вопыт іншых. Часта хочацца паглядзець, паслухаць калег, параіцца з імі. Мяжы для дас­каналасці, безумоўна, няма.

Пабываўшы на конку­рсе повараў, яшчэ раз пера­канаўся, што той,  хто выбраў жыццёвую прафесію свядома,  па закліку сэрца і душы, ніколі не назаве яе цяжкай ні пры якіх абставінах. Нават калі яна патрабуе вялікай затраты фізічных і маральных сіл, часу і выражаецца ў грашовым эквіваленце не такой сумай, як хацелася б. Гэта ўсё другаснае. Галоўнае – любімая справа, якой прысвяціў ўсё жыццё. 

  Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Определили лучших поваров школ Малоритского района. А вы как считаете?(фоторепортаж): 3 комментария

  • 04.06.2018 в 1:34 дп
    Permalink

    Может повара они и хорошие, но в школьных столовых их мастерство не видно. Судя по разговорам детей и родителей, очень многие довольны столовой сш 2, а столовой гимназии наоборот. Когда дети на каникулах ходят питаться по разным школам, то во второй школе блюда вкусные и с мясом(!), а в гимназии все это куда-то пропадает. Возможно, поэтому и нет ни одного слова про поваров со второй школы… Они ведь готовить «не умеют» так, как нужно….

  • 07.06.2018 в 5:51 пп
    Permalink

    В сельских школах детей кормят не хуже, чем дома. Проблема в том, что повар отвечает за организацию своего рабочего места. А каким образом? За 250 рублей зарплаты плиту или вытяжку купить? Или часть своей зп отдавать на моющие средства? Бюрократический аппарат развели такой, что этим женщинам готовить некогда, потому что бумаг столько, что одному человеку все не осилить, а все надо отправить срочно и немедленно. Сколько столовых оборудованы компьютерами для ведения этих документов? Вопрос риторический. Эти женщины вкалывают за копейки, часто без вытяжку, которые заменяют открытые окна и двери. Им ко всей этой писанине и в преддверии лагеря для полного счастья только конкурса не хватало.

Добавить комментарий


Мебель для кухни купить

www.velotime.com.ua