Храму Праабражэння Гасподняга вёскі Олтуш – 235 гадоў (Маларыцкі раён)

Храму Праабражэння Гасподняга в.Олтуш – 235 гадоў. З гэтай нагоды Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, тут адслужыў бажэственную літургію.

Між іншым, упершыню звесткі пра царкву датуюцца 1668 годам. Тады яна мела 1 валоку зямлі. У 1783 годзе храм перабудаваны і асвечаны 6 жніўня таго ж года. У 1859 годзе  святар Іаан Паўловіч адкрыў першую на Маларытчыне царкоўна-прыходскую школу, дзе дзеці сялян навучаліся чытанню, пісьму, арыфметыцы, малітвам і асновам катэхізісу.

Олтушскі храм – помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. У другой палове ХІХ стагоддзя былі дабудаваны яшчэ адзін бабінец і двух’ярусная шатровая званіца. У царкве захоўваецца некалькі абразоў ХVІІ стагоддзя…

Падчас богаслужэння ў Олтушскай царкве   архіепіскап Іаан па благаславенні Паўла, мітрапаліта Мінс­кага і Заслаўскага, узна­га­ро­дзіў  настаяцеля хра­ма, протаіерэя Уладзіміра Страху правам нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.

Пасля архіепіскап  Іаан  сумесна з духавенствам  Маларыцкага благачыння наведаў  музей Олтушскай СШ. Асаблівую цікавасць выклікаў раз­дзел “Спаса-Праабражэнская царква”. Пасля праведзенай экскурсіі архірэй пакінуў цёплы водзыў у кнізе ганаровых гасцей.

Мікалай Навумчык

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Стеллажи купить детальнее на сайте.
steroid-pharm.com

https://dmi.com.ua/