Маларыцкі строй адзення. Ім захапляюцца і ў Кітаі

Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці не адзін раз прымаў удзел у фестывалях, выставах, кірмашах, якія праводзіліся ў розных краінах свету. Нашы майстры там дэманстравалі свае тканыя, вышытыя, плеценыя работы. Маларыцкі строй адзення – багатая культурная спадчына, якую захавалі нашы продкі. Ён, напэўна, самы дасканалы не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй Беларусі. Яго, на думку многіх спецыялістаў, можна смела назваць эталонам народнага ткацтва. Цяпер маларыцкім касцюмам захапляюцца і ў Паднябеснай.

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітаі экспануецца выстава работ майстроў народных рамёстваў Валянціны Струнец, Святланы Луцык і Людмілы Сакалюк з Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці.

−У экспазіцыі маларытчан адлюстравана багатая палітра традыцыйных рамёстваў рэгіёна, − гаворыць Валянціна Струнец, дырэктар. −  Яна ўражвае сваёй разнастайнасцю і непаўторнасцю.  Жыхары Кітая, якія наведаюць выставу, убачаць, напрыклад, тканыя касцюмы (старадаўні беларускі касцюм ХІХ стагоддзя з в.Ляхаўцы і два сучасныя), а таксама прадметы традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышытыя і тканыя ручнікі, тканую мужчынскую кашулю і гальштукі, лялькі, апранутыя ў адзенне Маларыцкага строю, запісныя кніжкі, вокладкі якіх  вытканы ў маларыцкім каноне…

Між іншым, у рамках правядзення Года турызму Беларусі ў Кітаі Пасольствам сумесна з Маларыцкім раённым цэнтрам народнай творчасці запланавана серыя выстаў народнаго касцюма Маларытчыны.

***

25 мая 2018 гада ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў адбылася лекцыя аб беларускім арнаменце і традыцыйным касцюме. Падчас лекцыі журналіст беларускай рэдакцыі Міжнароднага радыё Кітая Вольга Гальпяровіч расказала студэнтам пра асаблівасці мужчынскага і жаночага адзення. У якасці прыкладу былі прадэмантраваны элементы нацыянальнага адзення Маларыцкага строю.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.e-kirpich.kiev.ua

https://ka4alka.com.ua

www.sribnapidkova.ua