Бег з сэнсам

У Ковелі, што ў суседняй Украіне, прайшоў шосты традыцыйны міжнародны прабег, які прысвячаўся Дню Перамогі. У ім удзельнічалі спартсмены з Украіны, Расіі, Чэхіі, Польшчы, Кеніі і Беларусі. Нашу краіну прадстаўлялі члены клуба аматараў бегу “Маладосць” з Маларыты – Павел Лысенка, Іван Алесік, Аляксандр Лядзінскі і Уладзімір Малей. Запомнілася яркае адкрыццё спаборніцтваў. Вельмі сімвалічна было бачыць у дзень свята Вялікай Перамогі перад стартам запуск галубоў, як сімвал міру.
Маларыцкія бегуны ўжо некалькі гадоў не былі на спаборніцтвах у Ковелі і былі прыемна здзіўлены высокім узроўнем правядзення спаборніцтваў. Усе чацвёра стартавалі на асноўнай 10-кіламетровай дыстанцыі і паспяхова яе пераадолелі, атрымаўшы на фінішы дыпломы, медалі і майкі з эмблемай прабегу і, зразумела, парадаваліся за Уладзіміра Малея, які заняў трэцяе месца ва ўзроставай групе 60 гадоў і старэй. Ён уступіў толькі чэмпіёну свету сярод ветэранаў – бегуну з Украіны і чэмпіёну Польшчы – спартсмену з Варшавы. Зусім нядаўна наш зямляк пераадолеў дыстанцыю 42 км 195 м, удзельнічаючы ў міжнародным марафоне ў Мілане. Італія стала чарговай адкрытай старонкай, новай краінай, дзе беглі маларыцкія спартсмены. Наперадзе сёлета новыя старты, галоўны сэнс якіх – здаровы лад жыцця. А Ковель для маларытчан стаў яшчэ адным месцам, якое яны пакідалі з пачуццём падзякі яго арганізатарам.
Аляксандр СЯРГЕЕЎ.

Добавить комментарий


https://surrogacycmc.com

agroxy.com/prodat/oves-122
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!