«Маларытчына праваслаўная». Новыя выданні

Сем новых брашур з серыі “Маларытчына пра­васлаўная”  напрыканцы мая выдаў аддзел біб­ліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі.

Кожная з іх грунтуецца на ранейшых звестках, але значна дапоўнена,  дапрацавана, аздоблена шматлікімі фотаздымкамі. Большасць матэрыялаў раней нідзе не друкавалася. У кожную брашуру ўключаны і новыя архіўныя дакументы, якія даюць магчымасць больш дэталёва прасачыць тыя працэсы, якія адбываліся ў царкоўным жыцці на Маларытчыне.

Цяпер, дзякуючы сумес­ным намаганням су­пра­цоўнікаў аддзела біб­лія­тэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі Галіне Кучынай (загадчыца), Святлане Макарук, Юліі Казлоўскай, мясцоваму краязнаўцу Мі­калаю Баліцэвічу (в.Лу­кава), протаіерэю Віктару Паляцілу, благачыннаму цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдату багаслоўскіх навук,  а таксама – Людміле Гарысюк і святарам раёна, ужо можна  патрымаць у руках і пачытаць абноўленую гісторыю праваслаўных храмаў вёсак Арэхава, Вялікарыта, Гвозніца, Дарапеевічы, Замшаны, Макраны, Олтуш. У кожнай брашуры ў храналагічнай паслядоўнасці змяшчаюцца гістарычныя звесткі пра храм і святароў,  якія служылі ў ім, а таксама даюцца апісанні архі­тэктурных асаблівасцей куль­тавых збудаванняў.

Работа над брашурамі ас­татніх праваслаўных храмаў Маларытчыны працягваецца. Плануецца, што яна будзе завершана  восенню гэтага года.

Цяпер з выданнямі  се­рыі “Маларытчына пра­вас­лаў­ная”  можна па­знаё­міцца ў чытальнай зале раён­най бібліятэкі.

Мікалай Навумчык

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


etalon.com.ua

www.dopingman.com.ua/inekczionnyie-steroidyi/suspenziya-stanozalola/sp-stanoject.html

www.dopingman.com.ua