Маларытчане адзначаны  на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы

Маларыцкі  раённы цэнтр народнай творчасці вярнуўся з Дыпломам з Х рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет” (г.Мінск), які праводзіла Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Узнагарода атрымана за лепшую калекцыю выставачных работ. Дырэктар РЦНТ Валянціна Струнец, майстр народных промыслаў Ала Назарук, майстар-метадыст, народны майстар Рэспублікі Беларусь Сцепаніда Сцепанюк (в.Дарапеевічы),  а таксама кіраўнік гуртка ткацтва школы народнай творчасці Дарапеевіцкага СДК Валянціна Гатоўчыц дэманстравалі наведвальнікам вырабы традыцыйных рамёстваў раёна. Акрамя таго, маларыцкія майстры праводзілі майстар-класы: Валянціна Струнец – па ткацтве, Сцепаніда Сцепанюк – па вырабу нітак на калаўроце.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


http://220km.net

посмотреть

best-cooler.reviews/your-best-collapsible-and-folding-cooler-no-more-exra-luggage/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!